Польшча

Канцэрт Таццяны Беланогай у Варшаве

Канцэрт барда Таццяны Беланогай адбудзецца 2 ліпеня а 19-й гадзіне ў варшаўскай кавярні MESITA (ul. Sienna 93). http://www.mesita.pl Толькі адзін канцэрт у Варшаве ў рамках euro-turu rock-bardessy! Уступ 5 zl 12300

02.07.2009

Беларускае Купалле ў цэнтры Варшавы!

Запрашаем усіх ахвотных – неабыякавых беларусаў, русалак, нячысцікаў і іх сяброў – у ноч з 6 на 7 ліпеня на Купалле ў непаўторным месцы на беразе Віслы. У праграме: – добрая атмасфера… і спадзяемся надвор’е J – progressive, minimal, downtempo і chillout у выкананні dj Alesia Kaitech`a – пляценне вянкоў – шуканне прыгодаў і папараць-кветкі – скокі праз вогнішча… Вышыванкі і адмысловыя строі вітаюцца! Пачатак імпрэзы а 20-й. Месца: бар LA PAYA ul. Wybrzeże Helskie 1/5 http://www...

02.07.2009

Дні беларускай культуры ў Познані

Дні беларускай культуры пройдуць з 8 па 12 чэрвеня ў Познані (Польшча). Першы Дзень (08.06.2009) а) Лекцыя док. Івана Пешкова “Трансфармацыя без рэструктурызацыі. Мадэль рэфармавання эканомікі Беларусі.” ...

08.06.2009

Сустрэча з Валярынай Куставай у Варшаўскім універсітэце (Польшча)

Наконадні Міжнароднага Дня Роднай Мовы 20 лютага (пятніца) 2009 ў Варшаўскім універсітэце на Факультэт прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх моў адбудзецца сустрэча з Валярынай Куставай. Пачатак а 12:00. Адрас: Вуліца Штурмова 4 (5 хвілін ад станцыі метро Служеў), зала 4. Падзея па-польску: Serdecznie zapraszam na spotkanie z Valiaryną Kustavą. Spotkanie odbędzie się w najbliższy piątek (20.02.09) o godzinie 12:00 W sali nr 4 na Wydziale Lingwistyki Stosowanej i Filologii Wschodniosłowiańskich...

18.02.2009

Беларуская дыктоўка ў Варшаве 21 лютага

21 лютага ў міжнародны дзень роднай мовы а 12 гадзіне ў Collegium Civitas (Aula A, XII паверх, Pałac Kultury i Nauki, pl. Defilad 1, Warszawa) адбудзецца беларуская дыктоўка. У гэтым годзе ўжо другі раз беларусы і прыхільнікі беларускай мовы ва ўсім сьвеце пішуць вялікую дыктоўку, галоўнай мэтай якой зьяўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы. Ініцыятыва “Беларуская Нацыянальная Памяць” запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у гэтай важнай і ганаровай падзеі. 6526

18.02.2009

БНП ушанавала памяць Я. Найдзюка і Г. Канапацкага

... сьмерці Язэпа Найдзюка, аўтара славутага гістарычнага нарыса “Беларусь учора і сяньня”, які памёр на выгнаньні ў горадзе Інаўроцлаў (Польшча) у 1984 годзе. Язэп Найдзюк усё сваё жыцьцё прысьвяціў Беларусі. Прайшоў шлях ад друкара да дырэктара Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны ...

15.02.2009

Літаратурная вечарына ў Беластоку

23 студзеня ў 18 гадзін у Cafe Esperanto ў Беластоку пачнецца сустрэча з нагоды прамоцыі кніжкі Багдана Дудко “40 і 4 вершы пра каханне”. Пісменнік і дзеяч культуры з госцмі пагутарыць пра сябе і сучасную паэзію. Адначасова госцям яго і ўсіх прыбыўшых будзе менскі бард, журналіст і аматар класікі – ЗМІЦЕР БАРТОСІК. Сардэчна запрашаем на сустрэчу з мастакамі слова ў прыемнай, сяброўскай, а што важна, польска-беларускай атмасферы. 4776

16.01.2009

Літаратурны семінар “Бязмежжа” ў Белавежскай пушчы

Ужо ў 12 раз на Беласточчыне адбыўся штогадовы літаратурны семінар “Бязмежжа”. Па традыцыі ён сабраў беларускіх культурных дзеячаў, што пражываюць у Беларусі і на былой беларускай частцы сучаснай Польшчы – Беласточчыне, каб абмеркаваць найбольш важныя і буйныя падзеі культурнай прасторы краіны. Менавіта на “Бязмежжы” можна зразумець, што мяжа паміж культурай метраполіяй і беларускай нацыянальнай меншасцю Польшчы існуе толькі ва ўласных стэрэатыпах беларусаў. Беларуская зямля бязмежная, не зважаючы...

15.12.2008

“Бязмежжа” ахопіць гміну Нараўка

З 12 па 14 снежня на Беласточчыне ў вёсцы Новае Ляўкова (гміна Нараўка) адбудзецца XII польска-беларускі літаратурны семінар “Бязмежжа-2008”. Традыцыйна прыканцы года збяруцца разам пісьменнікі з Беларусі і Падляшша – абмяркуюць свае літаратурныя праблемы, агучаць найбольш значныя культурніцкія падзеі, пазнаёмяцца з культурным жыццём Беласточчыны. У “Бязмежжы-2008” возьмуць удзел Уладзімер Някляеў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла, Міхась Андрасюк, Віктар Стахвюк, Тадэуш Кжыжанскі...

12.12.2008

Беларусь у Познані

24 лістапада, у 17.00 у галерэі Арсэнал адбылося адкрыцьцё выставы беларускіх мастакоў: Юры Якавенкі, Аляксандра Сільвановіча і Уладзіміра Блюдніка. Юры Якавенка, які прыляцеў адмыслова на адкрыцьцё выставы з Рыму, прэзэнтаваў свае графікі і дыхтоўна выдадзены каталёг сваіх працаў. Аляксандар Сільвановіч, пасьля амаль месячнага побыту ў Польшчы, удзелу ў шматлікіх пленэрах і выставах прэзэнтаваў сэрыю карцінаў, аб’яднаную легендамі і сымбалямі старажытнасьці. Уладзімір Блюднік прадставіў свае алейныя...

30.11.2008
3 4 5
6