Раздзялавіцкія рабінкі і дубкі
У Раздзялавічах, што ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, як і шмат дзе на Палессі, апошні раз памінаюць продкаў позняй восенню, перад Піліпаўкай. І, што цікава, у пятніцу гатуюць посную вячэру і памінаюць памерлых мужчын свайго роду, таму гэты дзень называецца Дзеды, а ў суботу скаромным памінаюць жанчын і называюць гэты звычай Бабы. Між тым яны, далёкія і блізкія продкі, спачываюць спакойна на могілках, што ў цэнтры сяла. Раней, калі хавалі жанчыну, садзілі на магіле рабінку, а калі мужыка —...