Горадня

Гародня: 222 старонкі пра Каложу

У Гародні выйшла кніга, якую можна назваць кішэннай гісторыяй горада. Гэта 222 старонкі пад назваю “Пад крылом Каложы”. Гарадзенскі гісторык Андрэй Павач назваў гэтую кнігу гісторыяй “выдатнага горада свету”. На думку выдаўца, рэдактара невялікага выдавецтва “Юрсапрынт” Аляксандра Рыжага, кніга выйшла вельмі ўдалай. — Чаму кніга названая гісторыяй «выдатнага горада свету»? — Яшчэ ў далёкім 1572 годзе Георг Браўн у кёльнскай энцыклапедыі «Civitates orbis terrarum» уключыў наш горад у лік найлепшых...

14.08.2014

Гарадзенскія экстрэмалы сталі найлепшымі сярод 21 каманды

На спаборніцтвах экстрэмальнай гульні Nightcity, што адбываліся на Аўгустоўскім канале, перамаглі гарадзенцы з каманды “Няш-Мяш”. Гэтым разам маладзёны паказалі свае уменні ў валоданні мясцовасцю, пераадоленні воднага шляху на байдарках, даведаліся пра вайсковую і турыстычную гісторыю рэгіёна. Апроч дзевяці камандаў з Гародні ўдзел у мерапрыемстве ўзялі каманды з Мінска і Берасця, Гомеля і Магілёва. Адзіным замежным госцем стала каманда з Санкт-Пецярбургу. Пра сваю перамогу расказвае Павал Пачкоўскі...

11.08.2014

Выява Фары Вітаўта на выставе ў Гародні

Выставу да 100-годдзя Івана Мядзведзева, якая расказвае пра яго падарожжы і вандроўкі, адкрылі ў Гарадзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Экспазіцыя ўяўляе сабой яго малюнкі і эскізы, сярод якіх і вядомая выява гарадзенскай Фары Вітаўта. Пра аўтара расказвае супрацоўніца мастацкага аддзела музея Юлія Смародзінава : – Нарадзіўся ў Расіі, вучыўся ў мастацкай вучэльні імя Рэпіна. Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У 1947 годзе стаў сябрам Саюза архітэктараў. Пасля вайны ён удзельнічаў у адбудове...

08.08.2014

Гародня: прэзентацыя “Нёманскага фронту” і рэканструкцыя баёў па вызваленні

70-я ўгодкі вызвалення Гародні ад немцаў сустрэлі дзвюма падзеямі — дыскусіяй-прэзентацыяй кнігі “Нёманскі Фронт” гарадзенскага гісторыка Змітра Люціка і рэканструкцыяй баёў у вёсцы Беляны, што недалёка ад горада. Прэзентацыя кнігі адбылася ў гарадзенскай “Крызе”. Гарадзенскі гісторык Зміцер Люцік распавёў пра свае новыя напрацоўкі па тэме баёў за Гародню летам 1944 г. і яшчэ раз прадставіў жыхарам горада над Нёманам сваю кнігу, якая ўпершыню была прэзентаваная гарадзенцам ў год выхаду — у 2012-м...

30.07.2014

Магічная мапа мястэчка Поразава ад Віктара Шалкевіча

Бард, актор, паэт і шоумен Віктар Шалкевіч расказвае пра мястэчка Поразава, што ў Свіслацкім раёне Гарадзенскай вобласці. Тут, як кажа сам Шалкевіч, прайшло яго найлепшае ў свеце дзяцінства. Поразава было каралеўскім мястэчкам, з такіх мястэчак і складалася Вялікае Княства Літоўскае. Першыя згадкі пра яго з’явіліся ў 1460 годзе, калі Ян Рымвід заснаваў касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла. У 1506 годзе Поразава займела Магдэбургскае права. За часамі Кацярыны Другой калі шляхта не магла пацвердзіць...

13.06.2014

Магічная мапа Гародні ад Андрэя Мялешкі

Сёння сваю магічную мапу пакажа журналіст, аматар вайсковай гісторыі і экстрэмальных гульняў Андрэй Мялешка. Гарадзенскі Шанхай Раён з такой назваю звязаны з маім дзяцінствам. Менавіта сюды, у пачатак вуліцы Падольная, што каля самага Нёмана, бацькі вадзілі мяне ў дзіцячы садок. Тут недалёка мой бацька працаваў ў будынку, які яшчэ за “польскім часам” служыў казармаю для майго дзеда. Дзед быў абаронцам Варшавы ў 1939 годзе і менавіта з Шанхая іх частку накіравалі ў Варшаву. Праз Шанхай праходзіць...

30.05.2014

У Гародні залатыя Нікі спявалі оду хакеістам

Тры залацістыя багіні Нікі праехаліся ў карэце па цэнтры Гародні, спяваючы оду беларускім хакеістам. Гэта адбылося на Савецкай плошчы, а пад старажытнагрэцкіх багіняў былі загрыміраваныя ўдзельнікі поп-гурта “17 секундаў”. Дзяўчаты выканалі перад гарадзенцамі сваю песню “Лёд. Лёд. Лёд”. Па словах арганізатараў, стыліст Ганна Манія зрабіла са спявачак дакладныя копіі статуі багіні Нікі – з залатым целам, у касцюме Старажытнай Грэцыі і лаўровымі вянкамі на галаве. Пра акцыю расказвае стыліст гурта...

23.05.2014

“Балахоўцы” адкрылі “Гістарычны тыдзень у Беларусі”

У Гародні ў рамках “Гістарычнага тыдня ў Беларусі” адбылася першая прэзентацыя. Валер Булгакаў прадставіў гарадзенцам свежавыдадзеную манаграфію “Балахоўцы: Сведчанні, дакументы, даследаванні”. Рэдактар часопіса “Arche” адказаў на некалькі пытанняў для кампаніі “Будзьма беларусамі!”. – Чым адрозніваецца гэтае выданне ад папярэдняга? – Яно ўдвая большае. Гэта значыць, з’явіліся часткі, якія, можна сказаць, робяць нецікавым і некарысным першае выданне. Найперш з’явілася вялікае даследаванне эстонскага...

20.05.2014

У Гародні адзначылі дваццацігоддзе “Кронана”

Кніга пра гісторыю горада з’явілася 19 мая 1994 года і была прадстаўленая публіцы горада на імпрэзе, што прайшла менавіта ў гэты дзень 20 гадоў таму ў сценах лялечнага тэатра. Сёлетняя імпрэза насіла больш сціплы характар і прайшла ў музеі педагогікі пры гарадзенскім ліцэі №1. На імпрэзу сабраліся гарадзенскія краязнаўцы і гісторыкі, а таксама вучні, што наведваюць краязнаўчыя гурткі горада. Пра кнігу , яе гісторыю і яе спадкаемцаў расказвае адзін з яе аўтараў, гарадзенскі краязнаўца Алесь Госцеў:...

20.05.2014

Паэтычны слэм прайшоў у Гародні трэці раз

Восем паэтаў, сярод якіх былі ўжо вядомыя творцы Ганна Аўчыннікава і Антон Янкоўскі, узялі ўдзел у трэцім гарадзенскім слэме. Новыя вядоўцы, большасць новых паэтаў і сістэма адбору з дапамогай шумамера – гэтым слэм адрозніваўся ад папярэдніх. Кожны з удзельнікаў атрымаў прызы ад Гарадзенскай бібліятэкі і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Першы гарадзенскі слэм адбыўся 24 красавіка 2013 года ў дворыку арт-галерэі “Крыга”. Арганізатарам стаў цэнтр “Трэці сектар”, а яго прадстаўніца Алеся Седзянеўская...

20.05.2014
5 6 7
31