Гарадзеншчына

Усё пра Новы Свет

Убачыў свет чацьвёрты выпуск гродзенскага краязнаўчага альманаха “Горад святога Губерта”. Адзін з укладальнікаў нумару, гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч паведаміў “ТС”: “Нумар прысвечаны так званай “рэканструкцыі” горада, адна з галоўных нашых задач – паказаць яе пагрозы. Менавіта таму было вырашана сабраць у асноўным матэрыялы аб Новым Свеце. Гэта ўспаміны жыхароў, артыкулы гісторыкаў і нават кавалак аповесці Ю.Гуменюка “Прывід Крэсаў”. Прэзентацыя альманаха для шырокага кола гродзенцаў адбудзецца...

22.10.2008

Сумныя весткі з рэгіёнаў

16 лістапада ў Гальшанах зачыняецца філіял Нацыянальнага мастацкага музею Рэспублікі Беларусь. Прычына — у Міністэрстве культуры не хапае сродкаў на яго фінансаванне. Вось што піша ў сваім блогу на гэты конт карыстальнік жж J_L_ …Нацыянальны музей зачыніў свой філіял у Гальшанах, гэта значыць што фінансавання на музей няма. А мясцовая адміністрацыя можа зробіць працоўныя месцы толькі для 2 супрацоўнікаў музею. Карацей, усё вельмі незразумела, як заўсёды з такімі справамі. Стаіць крытычнае...

22.10.2008

Урыўкі гісторыі. Ці захаваем самае дарагое?

Ці задумваліся вы у якім стане знаходзяцца нашыя славутыя і зусім невядомыя замкі, фальваркі? Магчыма, многія ездзілі ў школьныя часы па замках, нейкіх вандроўках…. Тады быў адзіны стандартны маршрут: Крэва – Гальшаны – Мір – Нясвіж… Ужо ня памятаю дакладна.. Магчыма ад несістэмнасці вандровак, або іх малой інфармацыйнасці, маладое пакаленне урыўкамі з гісторыі успрымае сваю спадчыну. Наведаў апошнімі часам Гальшаны, кляштар і палац. У свае школьныя гады, 8 год таму, музей быў з...

22.10.2008

Лідзкі літаратурны зборнік

У Лідзе выйшла анталёгія твораў тамтэйшых літаратараў пра беларускую мову «Шануйце роднае слова». У кнізе сабрана проза, але перадусім паэзія 47 аўтараў, пачынаючы ад Цёткі і Валянціна Таўлая. Аўтараў лучыць прыналежнасьць да лідзкага рэгіёну. Уклаў зборнік рэдактар «Нашага слова» Станіслаў Суднік. 572

21.10.2008

“Лісты святлом” ад Марыны Бацюковай

18 кастрычніка ў Музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку адкрылася выстава Марыны Бацюковай “Лісты святлом”. На гэты раз мастачка раскрыла свой талент у новай для сябе іпастасі — фатографа. З нагоды адкрыцця выставы Марыны Бацюковай старшыня праўлення Народнага фотаклубу “Мінск” Яўгені Казюля сказаў: “Таленавітаму чалавеку ўласціва пачуццё незадаволенасці здзейсненым. Менавіта гэта пачуцьцё і падштурхнула сябра Саюзу мастакоў Беларусі Марыну Бацюкову да пошукаў у зусім новай для...

21.10.2008

“Будзьма” ў Мастах

20 кастрычніка ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці ў межах кампаніі “Будзьма” адбылася лекцыя старшыні Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча. Лекцыя была прысвечаная помнікам гісторыі і культуры Мастоўшчыны. Спадар Астаповіч звярнуў увагу прысутных на агульныя праблемы аховы помнікаў у Беларусі, заканадаўчую базу і магчымасці ўдзелу грамадcкасці ў дзейнасці па ахове нацыянальных каштоўнасцяў краіны. Лекцыя праходзіла ў інтэрактыўным...

20.10.2008
4 5 6
7