Горадня

Гарадзенскія “Дзень і ноч у музеі”: гульня на публіку

17 траўня 2014 тэрыторыя гарадзенскіх Новага і Старога замкаў на час свята “Дзень і ноч у музеі” пераўтварылася ў сярэднявечную пляцоўку. Для зацікаўленых гледачоў тут праходзілі двубоі сярэднявечных рыцараў, стральба з лука, а прадстаўнікі некаторых рыцарскіх клубаў паказалі сярэднявечныя танцы. У залах самых музеяў можна было паўдзельнічаць у чайнай цырымоніі. Апроч гэтага крама-клуб “Кубік” прадставіла гарадзенцам гістарычныя настолкі. Пра свой удзел у мерапрыемстве расказвае прадстаўнік сярэднявечнага...

19.05.2014

Гародня: больш за тысячу экспанатаў на філатэлістычнай выставе

Гарадзенскія філатэлісты ладзяць выставу, прысвечаную чэмпіянату свету па хакеі. Яна пройдзе з 15 па 25 траўня на гарадзенскім паштамце. Больш за тысячу экспанатаў прадставілі беларускія калекцыянеры разам са сваімі польскімі калегамі па збіранні. Уся тэматыка — спартыўная: тут і хакей, і ровары, і гісторыя алімпіяды, і спартовыя аўтамабілі. Пра прадстаўленыя зборы расказвае кіраўнік Гарадзенскага абласнога таварыства калекцыянераў паштовых мініяцюр Фрыдэрык Гушча: — На выставе прадстаўлена 17 калекцый...

16.05.2014

Лялькі над Нёманам. Год другі: палёт нармальны

Свята-фестываль “Лялькі над Нёманам” праходзіць у Гародні другі раз. І хоць фестываль тэатраў лялек звонку наўрад ці выглядае нечым салідным, гэта сур’ёзная культурная падзея міжнароднага маштабу. Менавіта ў Гародні працуе Алег Жугжда, адзін з найбольш выбітных беларускіх рэжысёраў тэатра лялек. Яго аўтарытэт і сувязі дазваляюць запрашаць вельмі цікавыя айчынныя і замежныя пастаноўкі. Думаецца, самі гарадзенцы наўрад ці тое ўсведамляюць, але ім шчыра зайздросцяць многія сталічныя...

16.05.2014

Гарадзенская “Мова Нанова” распавядала пра беларускую ежу

На гарадзенскай “Мове Нанова”, што ўжо больш месяца ладзіцца Цэнтрам «Трэці Сектар», 14 красавіка размова ішла пра штодзённае і актульнае, што аднолькава цікава як жанчынам, так і мужчынам, як дзецям, так і сталым людзям – пра ежу. Сваімі рэцэптамі і гісторыяй беларускай кухні дзяліўся госць з Зэльвы, аўтар кнігі пра беларускую кухню  Юры Качук . А вядоўцамі гэтым разам былі  Вольга Астроўская  ды  Антось Янкоўскі : – Першапачаткова – гэта ежа, гэта тое, дзякуючы чаму мы жывем....

14.04.2014

На курсах “Мова Нанова” ў Гродне можна было навучыцца хадзіць па шкле

Нефармальныя курсы беларускай мовы ўжо другі месяц працуюць у Гродне. На сустрэчах можна не толькі падвучыць мову, але і паўдзельнічаць у конкурсах з прызамі або вывучыць новыя песні. А на апошнім занятку можна было навучыцца хадзіць па шкле. Занятак у мінулы панядзелак, 21 красавіка, меў тэму “Часткі цела”. Вядучыя Вольга Астроўская і Антось Янкоўскі, апроч лексічнага матэрыялу, пазнаёмілі слухачоў з “назвамі рухаў па-гарадзенску” праз народныя танцы. Таксама не абыйшлося без гульняў з вялікоднымі...

22.04.2014

Гарадзенцы жартавалі на курсах “Мова нанова”

Гарадзенцаў вучылі жартаваць на чарговай гарадзенскай сустрэчы-навучанні “Мова нанова”, якія адбываліся 5 траўня. На сустрэчы параўноўвалі досціпы і анекдоты, жарты і кпіны. Традыцыйныя сустрэчы ў Гародні збіраюць людзей розных пакаленняў: студэнтаў гарадзенскіх ВНУ, слухачоў Універсітэта Залатога веку. Пра сустрэчу распавядае Антон Янкоўскі– адзін з вядоўцаў гарадзенскіх курсаў: – Жартавалі, гулялі. Увогуле, весела праводзілі час. Нон-стоп розных жартаў і вясёлага настрою. Жарты розныя: і...

06.05.2014

“Лялькі над Нёманам” стартавалі ў Гародні

11 траўня прайшло адкрыццё ІІ фестывалю тэатральнага лялечнага мастацтва, які сабраў тэатральныя трупы з дзевяці краінаў. У дзень адкрыцця акцёры ў суправаджэнні аркестра прайшлі шэсцем па старой Гародні, трымаючы шыльдачкі з назвамі сваіх гарадоў, а нехта нават і ў тэатральных касцюмах. Калона дайшла да Тэатра лялек, дзе ўдзельнікаў урачыста прывіталі ды абвясцілі гарадзенцам праграму фестывалю, нягледзячы на дробны дождж: “Шчаслівая нявеста – мокрая нявеста”, – аджартаваўся наконт “спрыяльнага”...

12.05.2014

Дзесяць твораў пра Гародню і гарадзенскіх аўтараў праз QR-коды

У Гародні з’явілася электронная бібліятэка гарадзенскіх аўтараў і аўтараў, што пісалі ў сваіх творах пра Гародню. Рэкламныя постары, на якіх размешчаныя спасылкі і назвы твораў, ужо з’явіліся ў грамадскіх месцах горада: гарадзенская антыкавярня “Жывы час”, турыстычны цэнтр на вуліцы Ажэшкі, грамадскія арганізацыі горада. На плакатах – QR-коды і караценькія спасылкі на кожную кнігу. Пра ідэю стварэння і выданні, размешчаныя ў сеціве, расказвае адзін з аўтараў праекта, гарадзенец Ігар Ламека: – Ідэя...

07.05.2014

Данута Бічэль: Мне падабаецца Міхалок і партызанскія песні Дзянісава

У Гародні прайшла творчая вечарына “Апроч неба нічога не маю” з удзелам “Людзей на Балоце”, Таццяны Беланогай і Вольгі Хвашчынскай, якія праспявалі паэзію Дануты Бічэль. Данута Бічэль — вядомая паэтка з Гародні, вершы якой сталі падмуркам для творчасці музыкаў розных жанраў. Дапамагчы спевакам сустрэцца з аўтаркай іх тэкстаў вырашыла кампанія “Будзьма беларусамі!”. Пляцоўкай стаў будынак грэка-каталіцкай парафіі ў Гародні на Гараднічанскай, 32а. “Сустрэча — эксперыментальная, нам цікава прасачыць...

05.05.2014

Надпісы на сцяне будынка як гісторыя Гародні

Па надпісах на сценах аднаго з будынкаў старой Гародні можна прачытаць усю яго гісторыю, нібы кнігу. Вядома, што пазнакі на старонках старых кніг, альбо маргіналіі, даўно сталі прадметам вывучэння літаратуразнаўцаў ды аматараў антыкварнай літаратуры. Па іх можна прасачыць гісторыю ўладальнікаў фаліянта, ягоныя падарожжы з рук у рукі альбо норавы эпохі. А як наконт графіці на старых будынках? Велічэзны будынак у гарадзенскім старым горадзе па адрасе Валковіча-1 ад моманту сваёй пабудовы (1898—1902)...

22.04.2014
6 7 8
31