Прэзентацыя мемуараў Барыса Клейна ў Гродна 12 сакавіка
Прэзентацыя мемуараў Барыса Клейна “Недосказанное. Имена” пройдзе 12 сакавіка ў Гродна. Барыс Клейн – доктар гістарычных навук, прафесар, вядомы гарадзенскі гісторык, блізкі сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка. Ад пачатку 50-ых гадоў выкладаў на гістфаку гарадзенскага унівэрсітэту. Актыўна выступаў супраць знішчэння помнікаў архітэктуры на Заходняй Беларусі. У сфэры ягоных навуковых інтарэсаў, перадусім, быў лёс паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, гісторыя Заходняй Беларусі. Барыс Клейн з 1992 года...