“Будзьма!” у Варацэвічах
24 снежня 2008 года на радзіме мастака Напалеона Орды, ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, у мастацкай галерэі музейнага комплексу, які носіць яго імя, адкрылася выстава, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Імёны гэтых мастакоў лучыць між сабою апантанасць, імкненне праз творы жывапісу і графікі данесці да будучых пакаленняў, якой была тагачасная Беларусь. У спадчыну сваім нашчадкам яны пакінулі шматлікія графічныя замалёўкі, палотны, на якіх адлюстравалі...