У Гародні адкрыліся фундаменты каралеўскай капліцы XVIII ст.
Падчас земляных працаў у Новым замку працоўныя знайшлі рэшткі капліцы часоў Аўгуста ІІІ. Цагляная сцяна літаральна за пяць метраў ад самога замка была знойдзеная выпадкова падчас рамонту старой каналізацыі. На думку археолагаў, якія працуюць у музеі, гэта фундамент каралеўскай капліцы. Першапачаткова капліца месцілася ўнутры палаца, але ўжо пасля соймаў у 1744 ды 1748 гг. гэта палічылі недахопам: сакральнае памяшканне займала зашмат месца ў найбольш ажыўленай частцы будынка. Аўгуст ІІІ зацвердзіў...