Гарадзенцы правялі зіму
Некалькі тысяч гарадзенцаў сабраліся ў лесапарку Пышкі 2 сакавіка, каб з песнямі, скокамі, купаннем ў рацэ і карагодамі вакол вогнішча сустрэць доўгачаканую вясну. У лясным масіве Пышкі ў гэты дзень можна было ўбачыць усё, што заўгодна: маржоў, якія купаліся ў Нёмане, бліны і іншыя элементы народных гулянняў. Аматарам ляпіць снежных баб таксама не давялося сумаваць. Яны майстравалі зайцоў, што караскаюцца па дрэвах, катоў у чалавечы рост, казачных персанажаў, а таксама палацы і розныя маркі машын...