Горадня: “Новы замак” у Новым замку
У Горадні прэзентавалі “Новы замак” — літаратурны альманах, які выдала гарадзенская абласная філія Саюза беларускіх пісьменнікаў. Прэзентацыя прайшла ў Новым замку, дзе цяпер знаходзіцца Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Карскага. Другі нумар альманаха сабраў найлепшае за 2013 год. Расказаць пра навінкі літаратуры ў Горадню завітала вялікая дэлегацыя з Саюза беларускіх пісьменнікаў: Пятровіч і Сцебурака, Пашкевіч і Камоцкі . Альманах змяшчае творы больш за 20 аўтараў, каля дзясятка...