Гродненшчына

Па-над Нёманам загучаў Немэн

8 снежня ў Гродне адбыліся дзве вартыя ўвагі падзеі. Землякі Чэслава Немэна здолелі ўбачыць яго ўнікальныя фота, зробленыя жонкай Малгажатай, і пачуць голас дачкі Наталлі. Але, мабыць, яшчэ больш важная падзея адбылася ў жыцці гэтых членаў сям’і знакамітага музыканта. Канцэрт і выстава прайшлі ў сценах ці не самай прэстыжнай пляцоўкі горада – Гродзенскага абласнога драмтэатра, літаральна з ганку якога адкрываецца прыгожы від на Нёман. Менавіта велічная рака спарадзіла вядомы на ўвесь свет псеўданім...

09.12.2013