Бакінскі музей мініяцюрнай кнігі папоўніўся экзэмплярам выдання вершаў Л.Дранько-Майсюка
Бакінскі музей мініяцюрнай кнігі папоўніўся экзэмплярам беларускага выдання вершаў Леаніда Дранько-Майсюка. Гэту кнігу падарыла музею з асабістага архіва намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Рэгіна Давідовіч, якая ў складзе дэлегацыі БСЖ наведала Баку. Такой кнігі раней не было ў гэтым музеі, хоць тут прадстаўлена амаль 7 тыс. выданняў больш як з 70 краін свету. Музей мініяцюрнай кнігі ў Баку – адзіны ў свеце. Яго аснову складаюць экспанаты, сабраныя на працягу 30 гадоў Зарыфай Салахавай...
08.01.2014