Прыемныя сустрэчы на Дзятлаўшчыне ў год “500-годнасці”
У Раклевіцкай базавай школе і ў Круцілавіцкай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна 9 кастрычніка адбыліся творчыя сустрэчы вучняў і настаўнікаў з бардам і журналістам Змітром Бартосікам, пісьменнікам і краязнаўцам Сяргеем Чыгрыном, мясцовым грамадскім актывістам і былым педагогам Валерыем Петрыкевічам. Сустрэча была прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Сяргей Чыгрын пазнаёміў школьнікаў з унікальнымі выданнямі беларускіх і замежных выдаўцоў, распавёў усім пра гісторыю мініяцюрнай...