З неверагодным фурорам прайшло закрыццё валанцёрскага летніка Таварыства аховы помнікаў у Зарачанах 28 жніўня. Закрыццё адбывалася з удзелам актора і тэлевядучага Юрыя Жыгамонта ды пісьменніка і барда Змітра Бартосіка. Юрый Жыгамонт апавядаў пра сваё навучанне ў Акадэміі мастацтваў, Зміцер спяваў сур’ёзныя песні пра Беларусь і разважаў, як трэба з кожнай беларускі зрабіць беларускамоўную дзяўчыну. Таксама адбыўся прагляд фільма з праграмы “Падарожжы дылетанта” – “Дукора”. Валанцёры, пераважна студэнты-гісторыкі...