Сугучча моваў, душаў сугалоссе – на Лідчыне
19 верасня паэтычна-спеўны дуэт у складзе Міхася Скоблы і Таццяны Матафонавай выступіў у Ходараўскай СШ на Лідчыне. Сустрэча была прымеркаваная да Міжнароднага дня перакладчыка. Таму арганізатар выступу, старшыня Лідскага ТБМ імя Ф. Скарыны Станіслаў Суднік, распачаў яе з расповеду пра 900-старонкавую анталогію “Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя”, аўтарамі якой з’яўляюцца больш за 900 творцаў – каля 700 паэтаў і 200 перакладчыкаў. Затым выступіў укладальнік анталогіі...