Свята майстроў драўлянай скульптуры адкрыецца 10 чэрвеня ў Мядзельскім раёне
XIV Абласное свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечнае цяпло дрэва” пройдзе з 10 па 19 чэрвеня ў курортным пасёлку Нарач Мядзельскага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. У гэтым годзе ў конкурсе прымаюць удзел майстры не толькі з Мінскай, але і Гомельскай вобласці. Адкрыецца свята выступленнем мясцовых творчых калектываў і выканаўцаў. На працягу дзевяці дзён усе жадаючыя змогуць паглядзець, як з бярвёнаў...
