Налібачане адсвяткавалі Дзень мястэчка (фота)
27 чэрвеня налібачане адсвяткавалі Дзень мястэчка. Урачыстасці пачаліся раніцай святочнай імшой у касцёле Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Марыі Панны, а завершыліся дыскатэкай у мясцовым Доме культуры раніцай наступнага дня. Глядзіце фотасправаздачу святкавання. Свята пачалося ўрачыстым шэсцем ад вёскі Каменка (мікрараён Налібак). Калону ўзначальваў духавы аркестр. Звярніце ўвагу, якая дагледжаная дарога ў нашай вёсцы. Гаспадары, што тут шмат казаць. Прыгожыя жанчыны ў прыгожых строях – гэта ўдзельнікі...
