Літаратурнае Купалле на Нарачы
7 ліпеня пісьменніцкая дэлегацыя ў складзе Сяргея Законнікава, Васіля Якавенкі і Эдуарда Акуліна з творчым візітам наведала Мядзельшчыну, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыліся чатыры літаратурныя сустрэчы: дзве ў дзіцячым лагеры адпачынку “Зубраня”, а таксама ў санаторыях “Прыазёрны” і “Спадарожнік”. Сваімі ўражаннямі ад вандроўкі на Нарач падзяліўся Эдуард Акулін: “Нашае падарожжа на Нарач было прымеркаванае да дня народзінаў генія нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы, таму ўсе творчыя...