Помнік сястры міласэрнасці з’явіцца ў Мокрай Дубраве
У вёсцы Мокрая Дубрава Лагішынскага пасялковага савета Пінскага раёна вясной будзе ўстаноўлена кампазіцыя з памятнай дошкай гераіні Першай сусветнай вайны Рыме Івановай. Гэтая мужная дзяўчына, сястра міласэрнасці, загінула ў тутэйшых мясцінах у 1915 годзе. Бой за Мокрую Дубраву быў даволі жорсткім. Як высветлілі мясцовыя краязнаўцы, немцы наступалі на Лунінец. А невялікі гарнізон рускай арміі мужна абараняўся на подступах...