Ужо ў продажы! “Адрасы БНР. 1918 – 2018” – каляндар ад “Бацькаўшчыны” да юбілею БНР!

Прыемныя навіны для нашых сталых чытачоў! Мы ўжо анансавалі выхад новага календара ад “Будзьмы!” з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску!” на 2018 год. Ну дык ведайце, што ён ужо здадзены ў друкарню. Але гэта яшчэ не ўсё!

“Адрасы БНР. 1918 – 2018” – каляндар ад “Бацькаўшчыны”

У продаж паступіў каляндар “Адрасы БНР. 1918–2018”, падрыхтаваны на замову Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адмыслова да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён густоўна аформлены і інфармацыйны – змяшчае выявы дванаццаці будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР.

новы каляндар “Адрасы БНР. 1918 – 2018”

Купалаўскі тэатр, дзе ў снежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Усебеларускі з’езд, дом купца Мураўёва ў Гародні, дзе месціўся ўрад БНР пасля выезду з Мінска, будынак Беларускай Місіі ў Рызе. Але не думайце, што ў календары толькі Мінск! Тут ёсць Вільня, Коўна, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк!

“Адрасы БНР. 1918 – 2018” – каляндар ад “Бацькаўшчыны”. Дом на Серпухаўскай вуліцы

Кожны з “адрасоў БНР” прэзентаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэннем цяперашняга адрасу, і даўнейшым. Дзякуючы календару любы ахвочы без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі або Васіль Захарка ў Празе.

Уклала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а аздабленнем займаўся кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар. Фатаграфавалі будынкі Андрэй Антонаў, Наталля Гардзіенка, Павел Котаў, Аляксандр Саенка і Юлія Цімафеева.

Сачыце за навінамі і абвесткамі! Пра новыя  пункты продажу каляндара будзе паведамлена дадаткова.І не забывайцеся, што да стагоддзя БНР засталося ўсяго нічога!

Каляндар “Адрасы БНР. 1918–2018” можна набыць у наступных крамах:

У Мінску:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72;

“Мой модны кут”, пр-т Незалежнасці, 58, пав.333;

Этна-крама “Рагна”, вул. Сухая, 4 / вул. Караля, 22;

“Галіяфы”, вул. Няміга 3, павільён 66);

“ЛогвінаЎ”, пр-т Незалежнасці, 37А;

ІП Алесь Дудар;

А таксама ў інтэрнэт-крамах imbryk.by, knihi.by і symbal.by (дастаўка па ўсім свеце).

У рэгіёнах:

Берасце

Крама “Князь Вітаўт”, вул. Савецкая, 55.

Віцебск

Крама “Князь Вітаўт”, вул. Фрунзэ, 8.

Горадня

“Цудоўня” (вул. Вялікая Траецкая, 14),

Магілёў

Офіс турыстычнай агенцыі “Маліндзі бай” (вул.Яцына, д.5, оф.3).

Глядзіце таксама:

Каляндар “Не маўчы па-беларуску!” на 2018 год: што новага?