У межах серыі канцэртаў “Штомесяц 13-га па-беларуску” у клубе «Салтайм» (пр. Незалежнасці 131/1) праходзяць выступы беларускамоўных рок-каманд. Але 13 студзеня 2012 года прапануем вам наведаць Special Event (спецыяльную падзею) гурта “Верасень”. Імпрэза адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
З нагоды дня нараджэння гітарыста гурта “Верасень” Арцёма Лабіна вечар 13 студзеня (дарэчы, яшчэ і Стары Новы Год, і пятніца, трынаццатае!) будзе мець незвычайны фармат. Вас чакае выступ гурта “Верасень”, а таксама цікавая музычная праграма ад сяброў: сюрпрыз ад Таццяны Беланогай, блюзавы сэт ад гурта Long Way, вогненны луізіянскі блюз (танчаць усе!) ад Maddy Daddy Band, прывітанне ад блюз-рок каманды “На Узлёт” і джэм напрыканцы.
…І мы зусім забылі, што гурт “Верасень” гэтым вечарам прадставіць студыйную міні-плытку з новымі песнямі…
Кошт квіткоў не палохае: 25000 папярэдне ў 2012 годзе, 30000 у дзень канцэрта.
Папярэдняя замова квіткоў – (029) 640 09 38, (025) 622 95 03
Пачатак а 19-й!!! І без затрымак – пачнем своечасова, бо праграма немалая!
Уваход асобам з музычнымі інструментамі – бесплатны. Наяўнасць кветак і падарункаў права на зніжкі не дае, але катэгарычна вітаецца!