Прэзентацыя дыска аўтэнтычных песень “Пад ясну зарыцу”

17.11.2013 18:00 - 21:00 Галерэя «Ў» (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

17 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 37А ) адбудзецца прэзентацыя дыска аўтэнтычных песень “Пад ясну зарыцу”: песенна-абрадавая традыцыя Міёршчыны па матэрыялах аўдыёкалекцыі Сяргея Панізьніка. Запіс 1968-69 гадоў.

Аўдыёкалекцыю Сяргея Панізьніка можна назваць сапраўднай анталогіяй: тут раскрыты багацейшы пласт традыцыйнага сольнага і сумеснага спявання. А паколькі аўтар запісу імкнуўся максімальна поўна зафіксаваць усё, што захавала выдатная памяць спявачак, на дыску шмат калядных, купальскіх, валачобных, вясельных і радзінных песень. Сёння гэта выдатны матэрыял для ўзнаўлення святаў, добрая дапамога аматарам традыцыйных сямейных імпрэз. Больш за тое, для вывучэння фальклору Паўночнай Беларусі дыск надзвычай карысны, бо ён дае цэласнае ўяўленне пра яе спеўную сістэму, а калі ў сучасных умовах песні вучацца метадам дэманстратыўнай антрапатэхнікі («слухаю — спрабую — пераймаю»), такія выданні немагчыма замяніць.

— Калі слухаю голас мамы, адчуваю, як яна ўсміхаецца. Я ж узяўся за магнітафон “Рамантык”, бо паведамілі, што адправяць служыць як вайсковага журналіста аж у групу войскаў, — на далёкую чужыну, — распавядае гісторыю стварэння калекцыі Сяргей Панізьнік. — Таму набіраўся празапас беларускасці — і ў песеным маўленні. Ішлі да магнітафона пяюхі і ў вёсцы Лявонпаль, і на хутары Бабышкі, што на Міёршчыне, не толькі з ахвотаю, смеласцю, а з ганаровым абавязкам пакінуць тое, што яны памятаюць, паказаць тое, што ўмеюць. Бо, як выгукнула без горычы, а мо й з гонарам 72-гадовая Вольга Грэцкая: “Наш дзень — век”.

Таму запрашаем і вас далучыцца да вечнасці аўтэнтычных песень Міёршчыны — разам з Сяргеем Панізьнікам, ганаровымі гасцямі, а таксама музычнымі гуртамі Vuraj, “Кудмень” (Мінск), “Паўночная сухадроўка” (Віцебск).

Пачатак прэзентацыі: 18.00

Уваход вольны

Даведкі па тэлефонах: +375 (17) 286 31 68 + 375 (29) 565 72 18


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ