Анлайн-лекцыя «Беларускі 1968-ы? Рэакцыі ў беларускіх ВНУ на ўвод войскаў у Чэхаславакію і канец „адлігі“ у БССР»

07.08.2022 17:00 - 18:30 анлайн Бясплатнае

7 жніўня суполка вольных беларускіх вучоных ладзіць чарговы міждысцыплінарны анлайн-семінар. Гэтым разам вобласць навукі — гісторыя.



Дата: 7 жніўня

Час: 17.00 (час мінскі)

Месца: zoom па спасылцы


Уладзімір Валодзін, дактарант Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, раскажа, ці меў месца беларускі 1968-ы.

1968 год лічыцца годам пачатку дысідэнцкага руху ў СССР. Шырока вядомая дэманстрацыя васьмі на Краснай плошчы ў Маскве. Але ці былі ў Беларусі пратэсты супраць уводу войскаў у Чэхаславакію? Як выглядала самастойная грамадска-палітычная актыўнасць студэнтаў у часы БССР?

Спадар Уладзімір сцвярджае, што знайшоў некаторыя адказы на гэтае пытаннечка, і гатовы імі падзяліцца.

Удзел бясплатны — проста ў прызначаны час далучайцеся па зум-спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Барыса Аракчэева «Песні веснавыя» ў Мінску

08.04.2026 18:00 - 08.05.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Сустрэча літаратурнай школы «Тэкст» у Мінску

01.05.2026 (13:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ