У сераду, 29 ліпеня, даследчык Зміцер Юркевіч чытае ў музеі гісторыі беларускай літаратуры лекцыю «„Любіч“ у архівах: як нашчадак старажытнага роду вяртаў гісторыю Беларусі».
Гэтым разам гаворка пойдзе пра Яўзебія Лапацінскага — дасведчанага архівіста.
У гісторыю беларускай літаратуры Лапацінскі зрабіў значны ўнёсак сваімі даследваннямі пра паэта-земляка Адама Міцкевіча. Яго публікацыі ў папулярных выданнях («Slowo», «Kurjer Wilenski»), якія друкаваліся ў 1931–1933 гадах, мелі сенсацыйны характар.
Яўзебій Лапацінскі ў папулярнай форме знаёміў чытача з найбольш цікавымі фактамі біяграфіі Адама Міцкевіча, раскрываў іх спрэчныя моманты. Хоць архівіст і прысвяціў шмат часу продкам паэта, але гэта было не адзінае яго захапленне.
Вялікая ўвага даследчыка заўсёды была скіравана на гісторыю мастацтва сваёй радзімы — Вялікага Княства Літоўскага. Вынікі шматгадовых пошукаў у віленскіх архівах папулярызаваліся Лапацінскім і ў выглядзе лекцый і публікацый.
Ці мог хто падумаць, што з «недавучкі» (але шалёна ўлюбёнага ў гісторыю), якога маладосць насіла па бурлівых хвалях грандыёзных падзей пачатку ХХ стагоддзя, народзіцца эксперт у пытаннях «міцкевічазнаўства», гісторыі Вільні і мастацтва былога ВКЛ?
З лекцыі даведаецеся і пра беларускі шляхецкі род Лапацінскіх, карані якога сягаюць у часы князя Вітаўта і бітвы пад Грунвальдам.
Квіткі — 8 рублёў.