У аўторак, 15 красавіка, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ладзіць анлайн-лекцыю Дзяніса Лісейчыкава «Генеалогія: як пабудаваць уласны радавод?» для абітурыентаў і не толькі для іх.
Ці задумваліся вы калісь: «Чым займаліся мае продкі? Да якога саслоўя і канфесіі належалі?»
Лекцыя дапаможа зразумець, з чаго пачынаць пошукі і як крок за крокам збіраць інфармацыю пра ўласны радавод. Ды і наогул — навошта гэта трэба сёння, у XXI стагоддзі?
Гаворка пойдзе пра крыніцы XVI–XIX стагоддзяў, пра метады працы з імі і пра тое, наколькі далёка ў мінулае можа завесці сямейная гісторыя.
Спікер — даследчык беларускай генеалогіі, гісторык і выкладчык ЕГУ Дзяніс Лісейчыкаў.
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.