«Фэйкі касмічных маштабаў»: лекцыя ў мінскім планетарыі (12+)

29.03.2025 18:00 - 20:00 планетарый (вул. Фрунзэ, 2) 4,50 рублі



У суботу, 29 сакавіка, у мінскім планетарыі — лекцыя «Фэйкі касмічных маштабаў» ў межах праекта «Трыбуна вучонага».





Вядомы беларускi астраном і астрафатограф Вiктар Малышчыц у навукова-папулярнай форме раскажа пра самыя распаўсюджаныя выдумкі аб космасе.

Вы, напэўна, ужо не раз паспелі расчаравацца, не ўбачыўшы анансаваны парад планет, або здзівіцца, што абяцаны «асятровы блакітны крывавы супер-Месяц» аказаўся самым звычайным і белым?

Ці можа са страхам чакаеце чарговага рэтраграднага Меркурыя?


То раскажуць пра ўсе папулярныя «зорныя» памылкі, якія вы сустракаеце штодня, і падзеляцца цікавымі (не фэйкавымі!) фактамі аб зорным небе.

Працягласць — 60 хвілін.


Квіткі коштам 4,50 рублі можна набыць у касе планетарыя.



Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ