«Ноч Барсукоў» у нацпарку «Прыпяцкі»

14.06.2025 - 15.06.2025 12:00 - 12:00 нацыянальны парк Прыпяцкі (Гомельская вобл.) 160 рублёў

14 і 15 чэрвеня ў нацпарку «Прыпяцкі» — Ноч самых загадкавых жыхароў лесу — барсукоў! 




Прапануюць выправіцца ў захапляльнае падарожжа ў свет самых мілых, пацешных, загадкавых, рэдкіх і ўтойлівых жывёлак. 

Вас чакае:
 

 Дзікая лекцыя «Жыццё барсучынае» (а лекцыі ў «Прыпяцкім» заўсёды ачмурэнна цікавыя!) 

Квэст «Барсучыны горад» — вырашыце загадкі, галаваломкі і знойдзеце «барсучыны горад». 

 Вячэрняя экскурсія «Усім барсук!» — пройдзецеся па вячэрнім лесе, палюбуецеся пейзажамі, убачыце жылое барсуковае мястэчка і на месцы вывучыце, як яно ўладкавана. Па лесе будуць гуляць 1,5-2 гадзіны, пройдуць каля 3-4 км. 

 Пікнік ля вогнішча з грыль-меню «Барсучыныя радасці» — з пачастункамі, танцамі і конкурсамі. 

 Майстар-клас «Барсучок» — возьмеце ўдзел у майстар-класе па роспісе перніка і намалюеце свайго любімага барсучка. 

 Ранішняя экскурсія з барсуком па палескім лесе. 


Кошт удзелу:
Дарослыя — 160 рублёў + 5 рублёў эказбор. Дзеці 6-16 гадоў у складзе сям’і — 140 рублёў. 

Ёсць трансфер з Ляскавіч, Жыткавіч і Турава і назад! Іншыя падрабязнасці чытайце ў адпаведным пасце

Запісацца можна па нумарах: +375 29 629 44 51 +375 29 125 00 95 



Вам можа быць цікава

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

02.08.2025 14:00 - 30.08.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

J:МОРС у Чыкага

10.08.2025 (18:30 - 20:30) ShANet Galleries (1040 S Milwaukee Ave)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Вільні (16+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Дом польскай культуры ў Вільні (Naugarduko gatvė 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ