Выстава «Чалавек на скрыжаванні: зямля, бетон і плоць» у Кракаве

29.07.2025 - 06.08.2025 18:00 - 21:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае



У кракаўскай Прасторы надоечы адкрылася выстава беларускіх мастакоў «Чалавек на скрыжаванні: зямля, бетон і плоць», якая стваралася на арт-пляцоўцы Пікніка. 





Гэтая выстава — рэфлексія пра тое, хто мы і дзе мы, што нам дарагое, а ад чаго хочацца адвярнуцца. 

Зямля
распавядае пра архаічнае, цёплае і блізкае: пра бабуліны рукі, суседскую яблыню і той самы пах лесу. 

Бетон
паказвае гарадскія сеткі і куты, жывую штодзённасць, шурпатасць фасадаў і ток электрычнасці па жылах. 

Плоць
глядзіць тварамі і целамі людзей, іскрыць эмоцыямі і прымушае ўглядацца ў вочы. 


Выставу можна наведаць па такім раскладзе: 

  • Будныя дні: 18:00 — 21:00 
  • Субота: 11:00 — 19:00 
  • Нядзеля: выходны 



Працуе выстава па 6 жніўня. 




Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Сустрэча з Ігарам Шугалеевым у Рызе

29.07.2026 (18:45 - 20:00) Dabas muzejs (6 паверх) (Kr. Barona iela 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ