Прэзентацыя кнігі "Гомель са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя" ў Гомелі

03.02.2023 16:00 - 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) Бясплатнае

У пятніцу, 3 лютага, у палацы Румянцавых і Паскевічаў прэзентуюць пятае выданне кнігі гомельскага археолага, доктара гістарычных навук Алега Макушнікава «Гомель са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя».



Дата: 3 лютага

Час: 16.00

Месца: палац Румянцавых і Паскевічаў (зала выставы «Старэй за 1142»), пл. Леніна, 4, Гомель 


Кніга выйшла напрыканцы 2022 года — праз 20 гадоў пасля папярэдняга выдання!


У кнізе — процьма матэрыялу па гісторыі Гомеля са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя.


На падставе дадзеных археалагічных раскопак і пісьмовых крыніц аўтар аднавіў карціну рассялення і жыцця першабытных людзей у Ніжнім Пасожжы.


З кнігі вы даведаецеся, як з’явіўся і развіваўся Гомель, найстаражытнейшы на паўднёвым усходзе Беларусі горад, — у часы Кіеўскай Русі, Чарнігаўскага княства, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай.


Нават сёння дакументы, апублікаваныя ў кнізе, — гэта найбольш поўны збор пісьмовых крыніц па гісторыі Гомеля і яго наваколляў.


Новая рэдакцыя значна пашырана графічнымі выявамі і фотаматэрыяламі. Карацей, кніга-бэстсэлер!


Падчас прэзентацыі аўтар раскажа, як стваралася кніга і што новага з’явілася ў пятым выданні. А яшчэ можна будзе на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты, якія аўтар згадвае ў сваёй працы.


Уваход вольны!






Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

NAVIBAND у Сопаце

07.04.2026 (21:00 - 23:00) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Лекцыя «Велікодная пісанка: вытокі традыцыі» ў Мінску

08.04.2026 (16:00 - 18:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

NAVIBAND у Кракаве

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Piękny Pies (plac Wolnica 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ