“Салідарныя з Беларуссю” ў Варшаве

22.11.2017 18:00 - 18:00 Клуб "Stodoła" (Warszawa, ul. Batorego 10) Бясплатнае

Канцэрт адбудзецца 22 лістапада ў варшаўскім клубе “Stodoła” (ul. Batorego 10) і пачнецца а 19:00 (18:00 дзверы). На сцэне выступяць:

«TonqiXod» (Беларусь) – гаражны арт-рок з элементамі пост-панку, псіхадэлікі і джазу, з атмасферай трывогі і напружаннем як у добрых чорна-белых трылерах. Дэбютны альбом калектыву сабраў амаль усе беларускія музычныя ўзнагароды. Праз год група выйграла конкурс фестывалю «Басовішча». У чэрвені артысты выпусцілі свой другі дыск, які, імаверна, паўторыць поспех дэбютнага.

«T/Aboret» (Польшча) – музычныя зацікаўленні артыстаў – вельмі разнастайныя, але калі яны збіраюцца разам, то граюць этна-джазавыя імправізацыі. Квартэт узнік у Варшаве, перамог у XXV Міжнародным фестывалі «Mikołajki Folkowe» і здабывае ўсё большую папулярнасць у Польшчы. Хаця некаторыя ўдзельнікі калектыву працуюць выкладчыкамі ў музычных вучэльнях, «T/Aboret» не імкнецца сысці са сцэнаў невялікіх клубаў у канцэртныя залы.

«The Glitchhh» (Беларусь) – вядучыя мінскія інструменталісты і эксперыменталісты. Граюць шугейз, нойз, пост-рок, шчыра напаўняючы свае кампазіцыі гітарнымі эфектамі. Іх музыку можна назваць саўндтрэкам да ўнутранага дыялогу, падчас якога ўсё навокал круціцца і змяняецца, як у калейдаскопе. Гурт зайграе з экспрэсіўнай Рынай Трохі і адмысловымі фонавымі візуалізацыямі.

«Жадан і Сабакі» (Украіна) – жорсткі, як апакаліпсіс, і па-біблійнаму бескампрамісны ска-панк праект з Харкава. Яны іранізуюць, жартуюць, правакуюць, але з мерай, а часам гучаць вельмі сумна і сур’ёзна. Амаль культавы калектыў пад кіраўніцтвам аднаго з найлепшых сучасных украінскіх пісьменнікаў Сяргея Жадана. Абавязковая пазіцыя для ўсіх стомленых працай, якія маюць дыстанцыю да сябе і рэчаіснасці.

«Atom Heart» (Польшча) – маладыя і ўпэўненыя, блюз-рокавая магія 1970-х і адзін з найлепшых варшаўскіх дэбютаў апошніх гадоў.

Напярэдадні і пасля 22 лістапада можна будзе далучыцца да сустрэч і дыскусій, звязаных з беларускімі фільмамі, літаратурай і музыкай. Дакладная інфармацыя аб іх будзе з’яўляцца на старонцы імпрэзы wolnabialorus.pl.

Галоўным мецэнатам і адным з арганізатараў падзеі з’яўляецца Аддзел культуры муніцыпалітэта Варшавы.


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Беластоку

18.09.2025 (20:00 - 22:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

25.09.2025 (19:00 - 21:00) Uus Laine (Vana-Kalamaja 1)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ