100-годдзе Васіля Быкава з Уладзімірам Арловым у Варшаве

23.06.2024 17:00 - 20:00 Цэнтр беларускай салідарнасці (Oleandrów 6/2) Бясплатнае

19 чэрвеня 2024 г. споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. запрашаеэнтр беларускай салідарнасці запрашае вас адзначыць гэтую дату ў таварыстве вядомага беларускага літаратара Уладзіміра Арлова. Спадар Уладзімір, які добра асабіста ведаў Быкава, правядзе для вас захапляльную экскурсію па творчым свеце беларускага класіка.


Дата: 23 чэрвеня

Час: 17:00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава

Уваход вольны!

Вас чакаюць:

— Новыя факты, а таксама нечаканыя ракурсы жыцця і творчасці Васіля Быкава
— Жывы голас народнага пісьменніка Беларусі
— Быкаў як мастак
— Прэзентацыя новай кнігі Быкава «Бліндаж» з удзелам выдаўца, кіраўніка фонду Kamunikat.org Яраслава Іванюка.
— Фрагменты ўспамінаў Карласа Шэрмана пра Васіля Быкава прачытае старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай
— Кніжны кірмаш з навінкамі беларускай літаратуры.


Вам можа быць цікава

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Сустрэча з аўтарамі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» ў Мінску

16.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Майстар-клас па ткацтве паясоў у Быдгашчы

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ