Персанальная выстава “Гэта так прыгожа!”

01.05.2016 17:00 - 23:00 Прастора "Ў падвал" (пр-т Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

1 траўня а 17-й гадзіне адкрыецца прастора “Ў падвал” з першым у ёй праектам “Гэта так прыгожа!” маладога мастака Аляксея Талстова.

“Ў падвал” дае мастакам, даследчыкам і актывістам сучаснага мастацтва магчымасць супрацы з галерэяй, дазваляе атрымаць досвед дыялогу з інстытуцыяй сучаснага мастацтва і забяспечвае іх пляцоўкай для выставачных, даследчых і культурных праектаў. “Ў падвал” – гэта лабараторыя, спроба раскрыць патэнцыял вашай культурнай ідэі і атрымаць трывалы старт для далейшага ўстойлівага развіцця ў сферы сучаснага мастацтва і культуры.

У сваёй інсталяцыі “Гэта так прыгожа!” Аляксей Талстоў параўноўвае біялагічныя працэсы жыцця з механізмам дзяржаўных ідэалогіяў і стэрэатыпамі сацыяльнай структуры традыцыйнага грамадства. Сутыкаючыся са зменамі ў навакольным асяроддзі, назіраючы сталенне свайго цела, аўтар задаецца пытаннем сувязі біялогіі чалавека з ягонай грамадзянскай роляй. Метафарычнасьць праекту падмацоўваецца выкарыстаннем простых натуральных матэрыялаў і аб’ектаў, якія робяць адсылку да побытавага. Гукавы кампанент інсталяцыі створаны сумесна з Антонам Сарокіным.

Аляксей Талстоў – мастак, пісьменнік. Нарадзіўся ў г. Мінску ў 1984 годзе. З 2009 года бярэ актыўны ўдзел у працэсах беларускага сучаснага мастацтва і культуры. Мастак галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Рэалізуе персанальныя праекты, стала бярэ ўдзел ў групавых выставах у Беларусі і за мяжой. У 2013 годзе адбылася ягоная персанальная выстава “Самакантроль”, у 2014 ён прадстаўляў галерэю на міжнародным кірмашы сучаснага мастацтва Supermarket у Стакгольме. У лютым 2016 падчас афіцыйнай імпрэзы ў Нацыянальным цэнтры сучасных астацтваў Рэспублікі Беларусь ажыццявіў крытычную перфарматыўную інтэрвенцыю “Ласунак”.

Адкрыццё прасторы і прэзентацыя праекта адбудуцца 1 траўня а 17-й гадзіне па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37А.

Прастора “Ў падвал” працуе штодзённа з 17.00 да 21.00


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Паказ фільма «Куля для нязгодных» у Кракаве

29.03.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Майстар-клас па пісанках у Гомелі (12+)

04.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

NAVIBAND у Кракаве

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Piękny Pies (plac Wolnica 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ