140 велагадоў: роварная гісторыя Мінска

07.07.2017 15:00 - 15:00 збор - цэнтральная брама завода "Мотавела" (пр-т Партызанскі, 8) ад 5 руб.

вела-пешаходная экскурсія з наведваннем легендарнага завода “Мотавела”

 

7 ліпеня, 15.00

збор – цэнтральная брама завода “Мотавела” (пр-т Партызанскі, 8)

кошт: 5 руб. – першых тры месцы, 8.50 руб. – астатнія (пры ўмове папярэдняй аплаты), 12 руб. – у дзень экскурсіі

запіс у групу:

+375297040018

вк, fb – Менскі велашпацыр

www.mienskbiketour.by

магчымы ўдзел толькі ў пешаходнай 1,5-гадзіннай экскурсіі па заводзе “Мотавела”.

 

З’явіўшыся ў Мінску ў канцы 1880-х гадоў, ровар далёка не адразу заняў шырокую паласу на галоўным праспекце. Яму спатрэбілася паўстагоддзя, каб з дарагой “цацкі” пераўтварыцца ў народны транспартны сродак беларусаў. Хто яны – першыя велагероі? Дзе быў першы мінскі велапракат? І чаму ўсіх раварыстаў падсвядома цягне на вакзал? Аўтарская велаэкскурсія аб першых кіламетрах мінскіх раварыстаў – добра правярайце тармазы!

Сапраўдным эксклюзівам экскурсіі стане наведванне гістарычнага завода “Мотавела” з агляданнем вытворчасці “AIST” І “M1NSK” у працоўным рэжыме . Мы ўбачым:

– цэх рабатызаванай зборкі колаў

– зборачны цэх ровараў і матацыклаў, склады гатовай прадукцыі

– музейную экспазіцыю ровараў і матацыклаў «Мотавела» ад 1950-х гг.

– легендарны станок па мянушцы “Экспанат”, які штампаваў роварную зорачку для ўсяго СССР, і іншае гістарычнае заводскае абсталяванне

– поўны сакрэт-рарытэт: бомбасховішча з залай палітінфармацыі і камандным пунктам!

– помнік Леніну і іншыя артэфакты савецкай эпохі

 

расклад бліжэйшых экскурсій:

 

02.07, 15:00 Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия

07.07, 15:00 ПРЭМ’ЕРА! 140 велагадоў: роварная гісторыя Мінска, з наведваннем завода “Мотавела”

09.07, 12:00 Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия

12.07, 18:30 У пошуках менскага Эльдарада: экскурсія на байдарках (разам з Kayak Minsk)

12.07, 22:00 Призраки Лошицкого парка: ночная велоэкскурсия

13.07, 19:00 Жыхары мінскага неба: велазнаёмства з манументальнай скульптурай сталічных дахаў

19.07, 19:00 ПРЭМ’ЕРА! Асмалоўка: пешая экскурсія

20.07, 19:00 ПРЭМ’ЕРА! Іосіф Лангбарт: выгнаны архітэктар

22.07, 23.00 Неба над Менскам: зорная экскурсія

26.07, 19.00 ПРЭМ’ЕРА! ВелаКупала і не толькі: маршрутамі класікаў па міжваенным Мінску

ІП Абрамчук Р. 192201977


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ