15 яскравых рарытэтаў у музеі кнігі

09.09.2021 - 24.10.2021 16:00 - 15:21 Нацыянальная Бібліятэка Бясплатна

9 верасня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі адбудзецца адкрыццё выставы «5+5+5», прымеркаванай да 15-годдзя музея.


Музей кнігі − знакавая экспазіцыйная прастора, якая з’явілася ў новым будынку галоўнай бібліятэкі краіны ў 2006 годзе. За час сваёй працы ён стаў яркай візітоўкай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У межах юбілейнай выставы «5+5+5» будуць прадстаўлены: 5 рукапісаў, 5 старадрукаваных і 5 рэдкіх выданняў − 15 сапраўдных рарытэтаў з фондаў бібліятэкі, якія выключна рэдка пакідаюць фондасховішча.

У першую пяцёрку ўвайшлі ўнікальныя рукапісныя помнікі: ад самых старажытных да самых рэдкіх і незвычайных кніг з калекцыі бібліятэкі. Вы даведаецеся, якія тэксты пісалі на стараверскіх скрутках і пальмавых лістах з Індыі.

Другая пяцёрка — старадрукаваныя кнігі. Кожная з іх — знакавы паасобнік для беларускай культуры. Кнігі першадрукара з Полацка, старажытны гербарый XV ст. з бібліятэкі Радзівілаў, адметнае Евангелле выдавецкага дома XVІ ст. і першае выданне папулярнага вайсковага трактата, напісанага нашым земляком.

Трэцяя пяцёрка рэдкіх кніг уключае выданні з дароўнымі надпісамі беларускага паэта (з якім «усе мы разам ляцім. Да зор?»); мастака, яркага прадстаўніка авангарда ХХ ст.; мініяцюрны ілюстраваны кішэнны каляндар ХІХ ст. і рарытэтную арт-кнігу французскага пісьменніка (сёлета спаўняецца 150 год з дня яго нараджэння) з цудоўнымі акварэлямі мастачкі-экспрэсіяністкі. Вы даведаецеся, які зборнік беларускай паэзіі існуе ў свеце толькі ў адным экзэмпляры.

А назвы гэтых 15 яскравых рарытэтаў вы дазнаецеся, калі наведаеце выставу «5+5+5»!

Уваход на ўрачыстае адкрыццё вольны. Экспазіцыя будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 24 кастрычніка 2021 г. Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі. Уваход — па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

«Мова Нанова» ў Лодзі

10.04.2026 (19:00 - 21:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ