Лекцыя «Фатаграфія: дакумент альбо містыфікацыя?» у Мінску (16+)

11.04.2026 17:00 - 19:00 НЦСМ (Някрасава, 3) 20 BYN
У суботу, 11 красавіка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Дзіны Даніловіч «Фатаграфія: дакумент альбо містыфікацыя?».

Яшчэ ў ХІХ стагоддзі вядомыя эксперыменты Баяра, Робінсана, Рэйландэра паказалі, што фатаграфія можа падманваць, маніпулюючы нашай верай у дакладнасць фатаграфічнага малюнка.

Аднак ні гэта, ні ўсе наступныя эксперыменты ў ХХ стагоддзі, ні нават з’яўленне магчымасцей лічбавай апрацоўкі не пазбавілі нас веры ў тое, што фатаграфія з’яўляецца праўдзівым адлюстраваннем рэальнасці.

Гэтая вера такая моцная, паколькі з’яўляецца асноватворнай для нашага разумення фатаграфіі і адрозненні фатаграфіі ад іншых медыя.

Але ці сапраўды мы можам усё яшчэ раздзяляць гэтую веру?

Ці не кіруемся мы пры гэтым такім разуменнем фатаграфіі, якое ўжо мала што можа растлумачыць нам у сучасных фатаграфічных практыках і творчых эксперыментах?

Паспрабуюць разабрацца!

Дзіна Даніловіч — вядучая навуковая супрацоўнік НЦСМ, куратарка многіх выставачных праектаў, фатографка, мастачка.

Квіткі — 20 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ