«Поры года» з 9 лютага ў мінскім кінатэатры «Мір»

09.02.2017 - 15.02.2017 18:40 - 19:20 Кінатэатр «Мір» (г. Мінск, вул. Казлова, 4а (ст. м. Пл. Перамогі)) 4,5 р.

Новая стужка рэжысёраў Жака Пярэна і Жака Клюзо, стваральнікаў дакументальных блакбасцераў «Птушкi» i «Акiяны»

З 9 па 15 лютага 2017 у кінатэатры «Мір» у рамках праекта Cinemascope новая дакументальная стужка рэжысёраў Жака Пярэна i Жака Клюзо, стваральнікаў дакументальных блакбасцераў «Птушкi» i «Акiяны».

У кінатэатры «Мір» фільм дэманструецца з беларускай агучкай.

Пазакадравы тэкст у фiльме чытае Уладзімір Трапянок — акцёр, рэжысёр, радыёвядучы, загадчык аддзела навін культуры радыё «Культура». Уладзімір Трапянок — «голас» мінскага метро, якi знаёмы амаль кожнаму: ён нагадвае пра правілы паводзінаў у метрапалітэне.

Тысячу гадоў таму Еўропа была пакрыта бясконцымi лясамi, дзе непадзельна ўладарылi зубры, лiсы, ваўкi, ласi i аленi. Iх каралеўствам быў першабытны пушчанскі гушчар, які сягаў праз увесь кантынент i сэрца якога знаходзiлася ў Белавежскай пушчы — цяпер, бадай, адзiным яго захаваным фрагменце. У гэтым поўным таямнiц лесе разгортваецца неверагодная гісторыя самай дзікай і яшчэ некранутай чалавечай рукой прыроды.

Фiльм «Поры года» працягвае папулярны прыродазнаўчы цыкл рэжысёраў Жака Пярэна i Жака Клюзо, распачаты дакументальнымi блакбасцерамi «Птушкi» i «Акiяны». На гэты раз аўтары запрашаюць у незвычайны свет рэлiктавай пушчы, каб вачыма яе жыхароў паказаць нам гісторыю прыроды, нашага кантынента і чалавека ад ледніковага перыяду да цяперашняга часу.

Захапляльныя здымкi жывёл, фенаменальныя вобразы прыроды і расповед пра ўнікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага месца, якое адлюстроўвае характар лесу ў тым выглядзе, у якім ён існаваў тысячы гадоў таму, — усё гэта робiць «Поры года» абавязковым для прагляду кожнаму, хто жадае атрымаць незабыўныя кiнематаграфiчныя ўражаннi i надзвычайны адукацыйны досвед.

ПОРЫ ГОДА | Les Saisons

Францыя, 2015, дакументальны, 97 хв.

Рэжысёры: Жак Пярэн, Жак Клюзо

У ролях: алень, зубр, мядзведзь, воўк, сава, дзiк i iншыя

Расклад сеансаў:

9 лютага (чц) 18:40

10 лютага (пт) 19:10

11 лютага (сб) 12:00, 14:50

12 лютага (нд) 12:00, 14:50

13 лютага (пн) 19:10

14 лютага (аў) 17:00

15 лютага (ср) 19:20

Кошт квітка: 4,5 р.

Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн на сайце http://kinominska.by/movie/1836

Кінатэатр «Мір»: г. Мінск, вул. Казлова, 4а (ст. м. Пл. Перамогі)

Падрабязнасці на Facebook («Поры года» з 9 лютага к/т Мір) https://www.facebook.com/events/378243632535446

Усе навіны праекта Cinemascope:

https://www.facebook.com/cinemascope.by

http://www.vk.com/cinemascope_by


Вам можа быць цікава

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Лекцыя пра Купалле ў Гомелі

04.07.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ