Прэзентацыя зборніка “Гісторыя гандлю ў Беларусі” з Захарам Шыбекам

17.10.2014 19:00 - 22:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю і група кампаній “Менка” запрашаюць ўсіх зацікаўленых наведаць прэзентацыю зборніка матэрыялаў канферэнцыі “Гісторыя гандлю ў Беларусі”, якая адбудзецца 17 кастрычніка (пятніца), а 19-ай гадзіне ў кнігарні ЛогвінаЎ, па адрасе пр. Незалежнасці, 37а.

Удзел у прэзентацыі возьме вядомы беларускі гісторык, навуковы кіраўнік праекта “Гісторыя гандлю ў Беларусі”, прафесар Захар Шыбека.

14-16 лістапада 2013 года ў Мінску прайшла Першая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя гандлю ў Беларусі” (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследавання”.

На працягу трох дзён 37 навукоўцаў з Беларусі, Германіі, Ізраіля, Расіі, Украіны распрацоўвалі дагэтуль занядбаны і слабавывучаны ў беларускай гістарычнай навуцы накірунак. Удзельнікі канферэнцыі прадэманстравалі тэматычную разнастайнасць праблемы, яе самыя нечаканыя нюансы. У ходзе навуковых дыскусій звярталася ўвага на важнасць вывучэння такіх праблем як фармаванне рынка спажывання і чалавечы фактар у гандлёвай дзейнасці. У апошні дзень да працы канферэнцыі далучыліся 10 мінскіх археолагаў, якія прысвяцілі асаблівую ўвагу праблеме генезісу гандлю.

Канферэнцыя стала першым крокам для ажыццяўлення маштабнага доўгатэрміновага навуковага праекта “Гісторыя гандлю ў Беларусі”, які быў ініцыяваны групай кампаній “Менка” і ажыццяўляецца Цэнтрам вывучэння гісторыі гандлю.

Сёння мы рады прэзентаваць вам першы матэрыяльны вынік нашай працы!

Упершыню пад адной вокладкай выходзяць у свет навуковыя артыкулы прысвечаныя выключна гісторыі беларускага гандлю, якія ахопліваюць перыяд ад глыбокай старажытнасці, да пач. ХХІ стагоддзя. Мы ўпэўненыя, што дадзенае выданне стане карысным як для адмыслоўцаў у галіне эканамічнай гісторыі Беларусі, студэнтаў гістарычных і эканамічных спецыяльнасцяў, гэтак і ўсім, хто цікавіцца эканамічнай гісторыяй і назапашаным досведам прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю

ТАА “Інстытут рознічных тэхналогій “Менка”


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Экскурсія па выставе Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

09.04.2026 (18:00 - 20:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Palina ў Амстэрдаме

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Cinetol (Tolstraat 182)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ