Сустрэча вакол кнігі "Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці" ў Беластоку

01.03.2026 18:00 - 20:00 хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32) Бясплатна

У нядзелю, 1 сакавіка, у Беластоку адбудзецца сустрэча вакол манаграфіі Дароты Міхалюк "Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці".


Напрыканцы мінулага года па ініцыятыве пракуратуры Горацкага раёна манаграфія гісторыка з Польшчы Дароты Міхалюк "Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці" трапіла з спіс кніг забароненых у Беларусі.

Тымчасам - гэта адна з найважнейшых сучасных прац пра нараджэнне беларускай дзяржаўнасці. Гэта даследаванне, якое змяніла падыход гісторыкаў да разумення БНР і зламала стэрэатып, што беларускую дзяржаўнасць нібыта "стварылі бальшавікі".

Прафесарка Дарота Міхалюк - даследчыца гісторыі Беларусі, Усходняй Еўропы і нацыянальных рухаў.

У сустрэчы прыме таксама ўдзел др. Валеры Булгакаў, які ў 2015 годзе выдаў кнігу Дароты Міхалюк "Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці" па-беларуску.

Мадэратар - дырэктар Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Фінал Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы ў Беластоку

24.02.2026 (17:00 - 19:00) Беластоцкі тэатр лялек (вул. Каліноўскага, 1)

Юры Стыльскі ў Малазе

28.02.2026 (19:00 - 21:00) THE HALL (C. Héroe de Sostoa, 63)

Iva Sativa ў Берліне

24.03.2026 (20:00 - 22:00) Cosmic Kaspar, (Brunnenstraße 198)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ