25 верасня адбудзецца ўрачыстае закрыццё “Тыдня беларускага мыслення”

25.09.2016 19:00 - 22:00 Корпус 8 (пр-т Машэрава, 9) Уваход вольны

Цэлы тыдзень з 19 па 25 верасня ў вас ёсць магчымасць не проста хадзіць на лекцыі, дыскусіі ды іншыя імпрэзы, якія складаюцца ў агульную праграму “Тыдня беларускага мыслення”, але займацца мысленнем “тут і цяпер”, прымаць у ім непасрэдны ўдзел ці хаця б проста назіраць за гэтым неверагодным працэсам, з’явай збоку. Гэта заўжды і весела, і сумна, і проста, і складана, і прыемна, і не вельмі прыемна, але любая добрая праца патрабуе і таго, каб яна была добра скончаная.

Мы прапануем завяршыць “Тыдзень беларускага мыслення” разам з намі: з яго арганізатарамі, валанцёрамі, удзельнікамі і гасцямі.

Мы падвядзем вынікі “Тыдня”, узгадаем, што адбывалася, распавядзем пра тое, што вы, магчыма, прапусцілі альбо не заўважылі. Сваімі ўражаннямі і ацэнкамі “Тыдня бларускага мыслення” падзеляцца розныя яго “героі”.

Падчас закрыцця “Тыдня” мы нарэшце распавядзем, хто перамог у конкурсе эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”, і будзем разам узнагароджваць і віншаваць гэтых людзей.

Удзел у імпрэзе возьмуць Улад Вялічка, Валянцін Акудовіч, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Дубянецкая, Міхаіл Баярын, аўтары эсэ, якія ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу, ды іншыя цікавыя людзі.

Але і гэта яшчэ не ўсё. Беларускае мысленне жыве і праяўляецца не толькі і не столькі ў навуцы, але і ў іншых сферах: музыцы, эканоміцы, дызайне, палітыцы, культуры і г.д. Таму для закрыцця “Тыдня” мы запрасілі грамадскага і культурнага дзеяча, паэта і пісьменніка, мастака і рок-музыканта “старых традыцый”. І ўсё гэта спалучае ў сабе адзін чалавек. Можаце паспрабаваць здагадацца, хто гэта, самастойна або выпытаць у арганізатараў, а можаце проста даверыцца нашаму выбару і 25 верасня ў 19.00 прыходзіць у прастору “Корпус 8” (пр-т Машэрава, 9) і атрымліваць асалоду ад падзеі.


Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва фільмаў-лаўрэатаў прэміі «Оскар» у Мінску

22.02.2025 19:30 - 29.03.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Прэм’ера мюзікла «Людзі і Птушкі» ў Гродне (6+)

20.03.2025 (19:00 - 21:00) гарадзенскі драматычны тэатр (вул. Маставая, 35)

Вясновы Шпакоўнік у Вільні

21.03.2025 (19:00 - 21:00) кавярня тэатра «Балконас» (Basanavičiaus g. 13)

Света Бень у Варшаве

29.03.2025 (20:00 - 22:00) Chmury (ul. 11 Listopada 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ