34-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

03.09.2022 - 04.09.2022 13:00 - 20:00 Беларускі цэнтар ў Саўт Рывер (284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882) да 140 даляраў


З па 4 верасня ў Саўт-Рыверы пройдзе 34-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі.


Дата: 3–4 верасня

Месца: Беларускі цэнтар ў Саўт Рывер, Нью Джэрсі (284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882)


Арганізатар мерапрыемства: Belarusian Canadian Alliance / Згуртаваньне Беларусаў Канады


Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады запрашае ўсіх беларусаў Паўночнай Амэрыкі на 34-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая пройдзе ў беларускім цэнтры ў Саўт Рывер, Нью Джэрзі.


Тэма: Новыя мэты і задачы Паўночна-Амэрыканскае Беларускае Дыяспары ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне.

Ганаровыя госьці: Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк.

Госьці з Беларусі: Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская


Кошт рэгістрацыі за 1 дзень – $70, за 2 дні – $140.

Дзеля сямейных параў: кошт рэгістрацыі за 2 дні – $250.

Дзецям з 12-ці па 18 год – $60 і $120 адпаведна.

Дзецям да 12-ці год – уваход вольны.


Дзеля ўдзелу ў Сустрэчы неабходна зарэгістравацца ў Арганізацыйным камітэце па тэлефоне, ці праз імэйл. Таксама да сябраў Арганізацыйнага камітэту можна зьвяртацца па любых пытаньнях наконт Сустрэчы.

Да ўдзелу запрашаюцца усе беларускія суполкі, актывісты і арганізацыі ЗША і Канады.


3 верасьня (1 дзень)

13:00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў

14:00 – Адкрыцьцё Сустрэчы

15:00 – Абед

16:00 – Дыскусія /Круглы стол

Тэма круглага стала: “Дзейнасьць беларускай дыяспары Паўночнай Амэрыкі ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне”

18:00 – Мастацкая частка/ Канцэрт


4 верасьня (2 дзень)

10:00 – Працяг рэгістрацыі ўдзельнікаў

10:00 – Багаслужба

11:30 – Адзначэньне 100-годзьдзя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы

12:00 – Перапынак з пачастункам.

13:00 – Дыскусія /Круглы стол

Тэма круглага стала: “Новыя мэты і задачы беларускай дыяспары Паўночнай Амэрыкі ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне”

15:00 – Барбекю і адпачынак на сьвежым паветры


Гатэль: Hilton East Brunswick Hotel & Executive meeting center

3 Tower Center Blvd, East Brunswick, New Jersey 08816

Дзеля рэзервацыі гатэлю будзьце вольныя зьвярнуцца да сябраў Арганізацыйнага камітэту, бо ёсьць магчымасьць зрабіць агульную рэзервацыю (на некалькі нумароў) са зьніжкай:

Кантакты Арганізацыйнага камітэту:

Міхась Чаропка charopka1986@yahoo.com +1 (929) 536-5571

Ганна Сурмач surmacova@gmail.com +1 (347) 858-5335



Вам можа быць цікава

Выстава «Ён так бачыў» у Гомелі

27.09.2025 15:00 - 02.11.2025 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Выстава Кацярыны Жучэнка "Кудзеля. Вузельчыкі. Год трансфармацыі" ў Заслаўі

07.10.2025 10:00 - 02.11.2025 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе)

Акцыя памяці нерасстраляных паэтаў ў Варшаве

26.10.2025 (14:00 - 16:00) Помнік Каперніку (Кракаўскае прадмесце)

Kastryčnikfest у Варшаве

26.10.2025 (17:30 - 22:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ