Лекцыя “Сцэнар будучыні: экалогія vs палітыка”

28.10.2014 19:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

ТАВАРЫСТВА “ЗЯЛЁНАЯ СЕТКА” І ЛЯТУЧЫ УНІВЕРСІТЭТ

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI

АЛЕГ ЧЭРП

СЦЭНАРЫ БУДУЧЫНІ: ЭКАЛОГІЯ VS ПАЛІТЫКА 

28 кастрычніка таварыства «Зялёная Сетка» і Лятучы Універсітэт запрашаюць на публічную лекцыю прафесара Алега Чэрпа «Сцэнары будучыні: экалогія VS палітыка», якая пройдзе ў галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці 37а). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Сучасныя кампутарныя мадэлі і натуральныя навукі прагназуюць сцэнары сацыяльнага развіцця. Пры такіх сцэнарах тэхнічна магчыма як захаванне глабальных экасістэм, перш за ўсё клімату, так і эканамічны рост. Аднак незразумела, наколькі такія перспектывы магчымыя з палітычнага і сацыяльнага пункту гледжання. Як звязана рашэнне экалагічных і эканамічных праблем з праблемамі гуманітарнымі? Якім будзе чалавек у гэтым «новым свеце»? Ці магчыма ў рамках прапанаваных мадэляў улічыць нявызначанасць, звязаную з чалавечым фактарам? Што прапануюць гуманітарныя і сацыяльныя навукі ў рамках сцэнарыяў развіцця чалавецтва?

Запрашаем абмеркаваць ролю грамадскіх навук у пошуках адказу на гэтае актуальнае пытанне.

Даведка пра лектара:                                    

Алег Чэрп, прафесар універсітэта Лунда (Швецыя), Цэнтральна-еўрапейскага універсітэта (Венгрыя). Алег Чэрп з’яўляецца прафесарам кафедры навук аб навакольным асяроддзі і палітыцы. Даследчыя інтарэсы ўключаюць энергетычную бяспеку і стратэгіі  ўстойлівага развіцця ў сітуацыі транзіту. Быў дакладчыкам Працоўнай групы па навакольным асяроддзі (у тым ліку змяненне клімату) Сёмай рамачнай праграмы (FP7) Еўрапейскай камісіі. Мае доктарскую ступень Манчэстэрскага ўніверсітэта, працаваў з НДА і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у Цэнтральнай Азіі, Расіі і Беларусі.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Сырны фэст у Гродне

05.09.2026 (11:30 - 18:00) плошча Леніна і прылеглыя лакацыі

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ў Вільні

05.09.2026 (16:00 - 18:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Танцавальная вечарына «Аксамітны вечар» у Бабруйску (6+)

06.09.2026 (16:00 - 18:00) Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (вул. Сацыялістычная, 105а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ