Аўдыёспектакль паводле дзённікаў мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай у Познані

18.05.2023 19:00 - 22:00 прастора MY (Fredry 5/3) Бясплатнае

У чацвер, 18 траўня, завітайце ў прастору «МУ» на новую паэтычную вечарыну!




Дата: 18 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора MY, Fredry 5/3, Познань

Пачнецца яна з аўдыёспектакля «Я ня ведаю, што са мной, але мне ўвесь час дрэнна», у аснову якога пакладзеныя асабістыя дзённікі мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай, якія яна вяла ў цяжкія дэпрэсіўныя перыяды, звязаныя з міграцыяй, пераацэнкай стасункаў з сям’ёй і радзімай, пратэстамі 2020 года ў Беларусі і пачаткам вайны ва Украіне.

Рэжысёрка, аўтарка ідэі і выканальніца — Жэня Давідзенка.

Чытанне будзе на рускай мове без субтытраў.


А пасля, як мы любім, — вольны паэтычны мікрафон для ўсіх ахвотных!


Рыхтуйце любімыя (і свае!) вершы.


Уваход вольны. Рэгіструйцеся праз дырэкт фундацыі КУТ.




Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Дранік-фэст у Беластоку

19.09.2026 (12:00 - 15:00) паркоўка каля офіса Фундацыі OKNO NA WSCHÓD (ul. Sienkiewicza 82)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ