Абдымальная сустрэча ў Гомелі

11.12.2022 17:00 - 20:00 secret place 15 рублёў

11 снежня ў Гомелі — незвычайная сустрэча для ўсіх, хто чакае навагодняга цуду ці пасталеў і стаміўся чакаць. Так, там будуць адбымаць. Але ж не толькі.



Дата: 11 снежня

Час: з 17.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: цэнтр Гомеля, дакладнае месца дасшлюць пасля аплаты 


Яшчэ будуць чытаць услых казкі, паслухаць казку, выпіць чаю, частаваць смачнай гарбатай, танчыць, дарыць падарункі ў фармаце таемнага Санты і адно аднаго падтрымліваць.


На вечарыне робяць усё для бяспечнага і камфортнага адпачынку, каб кожны адчуў сябе ўтульна.

Тут забароненыя сэксуалізаваныя жэсты, а ўсе ўдзельнікі загаддзя праходзяць мініправерку, каб пазбегнуць гвалту і злоўжыванняў.

То як маеце патрэбу ва ўтульнасці і эмацыйнай блізкасці і хочацца вам адпачыць душой у лямпавай атмасферы — запісвайцеся праз дырэкт Адбымальных сустрэч.

Туды ж можна без боязі накіроўваць свае страхі, сумневы, хваляванні ды проста пытаннечкі.


Кошт — 15 рублёў.







Вам можа быць цікава

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ва Уроцлаве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ