Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» на Веткаўшчыне

13.06.2024 12:00 - 14:00 (Гомельская вобл.) Бясплатнае
 

У чацвер, 13 чэрвеня, у вёсцы Стаўбун, а таксама ў Казацкіх Балсунах, Янове і Неглюбцы спраўляюць унікальны абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы», унесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.







Дата: 13 чэрвеня

Месца і час: в. Стаўбун (12.30), в Казацкія Балсуны (12.00), аг. Янова (12.30), в. Неглюбка (13.00), Веткаўскі раён, Гомельская вобл. 



Абрад ладзіўся, каб выклікаць дождж і надаць зямлі ўрадлівасць. Суправаджаўся песнямі, карагодам і пахаваннем «стралы» — грошай, лялькі або металічнага прадмета.

 Пасля «Пахавання» лічылася, што вясна ўжо скончылася, і спяваць веснавыя песні болей было нельга. 

Абрад мае язычніцкае паходжанне і, верагодна, у старажытнасці спраўляўся ў гонар Пяруна, бога маланак. Уласна «страла» ў даўніну азначала менавіта маланку. 



То калі жадаеце далучыцца да старажытнага дзейства — прыязджайце!






Вам можа быць цікава

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Выстава Паўла Камарца «Іншае жыццё дрэва» ў Гродне

17.04.2025 16:00 - 12.05.2025 19:00 Цэнтр раместваў «Спадчына» (вул. Рэйманта, 12)

Кава з гісторыкам у Варшаве

10.05.2025 (13:00 - 15:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Канцэрт хору «Гук Цішы» ў Варшаве

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Kościół pw. Dzieciątka Jezus (Stefana Czarnieckiego 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ