Выступ Адама Міхніка ў Мінску

17.12.2018 19:00 - 19:00 Галерэя ТUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх) Бясплатнае

17 снежня Лятучы ўніверсітэт і Галерэя ТUT.by запрашаюць абмеркаваць вострыя пытанні сучаснасці з легендарным польскім дысыдэнтам, грамадскім дзеячом і журналістам Адамам Міхнікам.

Адам Міхнік – адзін з выбітных дзеячоў эпохі злому камуністычнай сістэмы Польшы, чые пазіцыя і дзеянні і сёння не страцілі ні актыўнасці, ні ўстаноўкі нон-канфармізму – наведае Менск у межах фестываля дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018. Ён з’яўляецца галоўным героем аднаго з фільмаў фестываля. Заснавальнік «Gazeta Wyborcza», якая на працягу амаль 30 гадоў застаецца адным з галоўных польскіх медыя, спадар Міхнік па-ранейшаму «патрабуе немагчымага», рухаецца супраць плыні і адстойвае свае ідэалы і каштоўнасці.

17 снежня Адам Міхнік выступіць перад мінскай публікай, разважаючы пра ўстаноўкі, лад жыцця і дзеянні грамадзяніна, які вымушаны жыць ва ўмовах (не)сваёй краіны. Пасля злому таталітарных рэжымаў панятак “дысыдэнт” павінен быў сыйсці з гістарычнай і палітычнай сцэны. Але беларуская рэчаіснасць і “аўтарытарны рэванш” у некаторых еўрапейскіх краінах наноў ставяць пытанне аб магчымасці рэалізаваць свае каштоўнасці і ўстаноўкі ў межах легальнага грамадскага і палітычнага працэссу. Зноў нас яднаюць пытанні, якія кожны грамадзянін і чалавек задае сябе. Межы кампрамісу і калабарацыі, дылема эміграцыі і патрыятызму, індывідуальныя стратэгіі і салідарныя дзеянні – асноўныя пытанні, што будуць абмеркаваныя ў выступе.

17 снежня, 19:00. Адам Міхнік “(НЕ)СВАЯ КРАІНА”.

Галерэя ТUT.by (пр.Дзяржынскага, 57).

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.

Паказ фільма “Міхнік: “Будзь реалістам, патрабуй немагчымага” адбудзецца ў межах фестываля дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018 15 снежня (19-00, Культурны хаб OK16, вул. Кастрычніцкая, 16)

Падзея у ФБ.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па веснавых карагодах у Мінску

14.03.2026 (12:00 - 14:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

SOYUZ у Варшаве

22.03.2026 (19:00 - 19:00) NIEBO (Nowy Świat 21C)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

29.03.2026 (12:00 - 14:00) палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ