Адкрыццё экспазіцыі “Таямніцы імгнення”

14.02.2018 17:00 - 17:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) Бясплатнае

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 14 лютага  2018 года а 17-й гадзіне на ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Таямніцы імгнення”.

Неабходнасць вызначыцца ў храналагічнай прасторы, забяспечыць дакладнасць вымярэння часу, не толькі звязанага са зменамі сезонаў на працягу года, але і больш дробных яго адзінак – дня і ночы, падштурхоўвала пытлівы чалавечы розум да стварэння нейкіх прыстасаванняў. Менавіта такім і з’яўляецца звычайнае сёння – гадзіннікі, альбо, як казалі ў даўнія часы – зэгаркі. Майстры стваралі прадметы ўзрушаючай прыгажосці і складанасці, і сёння мы маем магчымасць захапляцца гэтымі творамі мастацтва.

Прадстаўленыя антыкварныя гадзіннікі Францыі, Англіі, Германіі ХІХ – пачатка ХХ ст. ўжо самі па сабе ў нейкай меры рассейваюць “заняпад часу”, красамоўна перадаючы эпоху, у якой былі створаны. Некаторым экспанатам, якія змешчаны на часовай экспазіцыі некалькі сотняў гадоў. Частка экспазіцыі – гадзіннікі розных тыпаў і памераў: камінныя, насценныя, падлогавыя, кішэнныя.

Таксама на экспазіцыі наведвальнікі пазнаёмяцца з літаратурай Францыі, Англіі, Германіі, якую чыталі ў тыя часы. Гэта і Льюс Кэррол з казкай “Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне”, якая ўпершыню была выдадзена ў Англіі ў 1865 г., творы Джорджа Байрана ў перакладзе на нямецкую мову; творы аднога з выбітных французскіх раманістаў ХІХ ст. Віктара Гюго, рэаліста Анарэ дэ Бальзака і інш.

Уваход на адкрыццё вольны.

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ