Адкрыццё фатаграфічнага праекта Алесі Філіпавай “МАСАЛА”

19.11.2013 17:00 - 19:00 Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) Бясплатнае

19 лістапада а 17 гадзіне ў канферэнц-зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё фатаграфічнага праекта Алесі Філіпавай “МАСАЛА”.

Вандроўка – гэта час, які чалавек праводзіць сам на сам са сваімі думкамі, уражаннямі. Гэта адпачынак, якога доўга трэба чакаць, гэта месца, якое дапаўняе, і нават прымушае адпачываць. Але падарожжа кожны выбірае, гледзячы на свой стыль жыцця, мабільнасць, хуткасць, зацікаўленнасць у краіне. Чым можа зачараваць Індыя? Пры адным згадванні аб гэтай краіне выбудоўваецца цэлы шэраг карцін, гукаў і смакаў. Гэта шум і гам неімавернага груката, таўкатня людзей, перазвон Пуджа з суседняга храма, песні, кіламетры яркіх сары, чырвоныя біндзі, «Ача» з характэрным калыханнем галавой… Спачатку гэта забаўляе, праз некалькі тыдняў, праведзеных у краіне, уваходзіць у штодзённае жыццё, і яшчэ надоўга пасля ад’езду застаеццае з вамі. Дарэчы ў санскрыце і шэрагу славянскіх моваў шмат сугучных слоў, можа менавіта гэты факт паказвае на старажытнае сваяцтва нашых культур і растлумачвае каханне беларуса да Індыі?

Масала гэта фірмовы чай са спецыямі. У гэтым напоі захоўваецца традыцыйны смак Індыі. Мясцовыя называюць яго вельмі проста і зразумела “чай”. Яго можна паспрабаваць ў любым кутку гэтай краіны. Гэта самы сапраўдны напой-легенда, хоць бы ўжо таму, што існуе не адну тысячу гадоў. У Індыі яго пілі задоўга да таго, як свет наогул даведаўся пра існаванне гарбаты. Зрэшты, такі спосаб падрыхтоўкі гарбаты характэрны не толькі для Індыі, але і для Непала, Тыбету, Пакістана. Масала чай – гэта своеасаблівае смакавае падарожжа, перажыванне і прыгода варта таго, каб паспрабаваць гэты бадзёрлівы, рэзкі напой, які рыхтуецца з так званымі «цёплымі» спецыямі. У большасці рэцэптаў гарбаты выкарыстоўваецца адзін або некалькі з наступных відаў спецый: кардамон, карыца, імбір, насенне фенхеля, чорны перац і гваздзіка. Традыцыйны Індыйскі чай «Масала» – ідэальны зімовы напой. Таму выстаўка і робіцца ў перыяд шэрасці і заціху беларускай прыроды перад зімой. Дзіўна прыемна адкрываць і дарыць сабе час ад часу новы смак, смак жыцця!

“Мне хацелася б, каб людзі выйшлі з сацыяльна навязаннага матэрыялістычнага накіраванага мыслення, і праз кадры і тыя асобы, якія на іх адлюстраваны, задумаліся, што не новы айфон або Фольцваген робіць людзей шчаслівымі. Што толькі жывыя тыя, хто любіць ўзаемаадносіны. Прастата і шчырасць маюць рэальны кошт ў гэтым свеце…”

Алеся Філіпава, аўтар выстаўкі.

Сардэчна запрашаем на мерапрыемтсва, прысвечаныя выстаўке: 
19.11. а 17.00 –
адкрыццё выстаўкі пры ўдзеле чайнай цырымоніі ад chill out “magical secrets of herbal infusions і ambient гурт Golova.
22.11. а 16.30 – творчая сустрэча з аўтарам, фота-прэзентацыя, прысвечаная падарожжу па Індыі.

Алеся Філіпава:
Нарадзiлася ў 1984 г. у Мiнску.
У 2006г. – скончыла факультэт iнфармацыйных тэхналогiй Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага універсітэта.
З 2008 года працуе у сферы кампьютэрнага дызайну i графiкi.
З 2010 года займаецца жывапiсам і фатаграфіяй.

Куратар выстаўкі:
Загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела МСВМ
Каміла Янушкевіч

Выстаўка будзе працаваць па 11 студзеня 2014 года.

288-24-68
аддзел выставак
www.modernartmuseum.by 


Вам можа быць цікава

Беларускі кірмаш у Сан-Хасэ

10.05.2025 (11:00 - 16:00) Crazy Flower Studio (748 Coleman Ave)

Сустрэча з Маляванычам у Кракаве

10.05.2025 (14:00 - 16:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

tochka K у Варшаве

22.05.2025 (20:30 - 22:00) галерэя «Septem of Swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ