Адкрыццё фотавыставы «Трайны партрэт»

Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў (вул. Някрасава, 3) Бясплатнае

13 кастрычніка 2016 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь  (ПЛЯЦОЎКА – вул. Някрасава, 3) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі «ТРАЙНЫ ПАРТРЭТ». Праект арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску, сумесна з Цэнтрам імя Людвіга Заменгофа ў рамках Фестывалю “Усход культуры – Іншае вымярэнне 2015”.

Выстаўка з’яўляецца вынікам  міжнароднага праекта „Triple Portrait / Трайны партрэт”, які адбыўся ў ліпені 2015 года. Група мастакоў з Польшчы, Беларусі і Ўкраіны на працягу 10 дзён вандравала па Падляшшы, спыняючыся ў розных месцах для размоў і фотаздымкаў. З’явілася некалькі дзясяткаў унікальных фатаграфій, выкананых тэхнікай мокрага kolodionu, на спецыяльных пласцінах. Выкананыя такім спосабам фатаграфіі перастаюць быць тым, чым мы іх звычайна ўспрымаем – правільным, амаль ідэальным адлюстраваннем рэчаіснасці. Яны становяцца інструментам мастацкага пераўтварэння, якое, забіраючы “рэальнасць”, аддае ў замен магію, анірычную не-рэчаіснасць.

“Трайны партрэт” – гэта не толькі мастацкая авантура. Перш за ўсё гэта нагода, каб прыглядзецца да Падляшша і яго жыхароў. Уключэнне ў гэты працэс мастакоў з розных краін памнажае перспектыву, дазваляе абмеркаваць мясцовыя падзеі, адлюстраваць адно месца ў трох нацыянальна і культурна розных адчуваннях. На ўсё гэта накладваюцца асабістыя мэты ўдзельнікаў: пошукі праўды пра вырваную з Крэсаў 70 год таму сям’ю, пытанне пра культурную і нацыянальную ідэнтычнасць, або патрэба адчуць аўтэнтычнасць і праўду, якія часам так цяжка знайсці ў “вялікім свеце”.

На выстаўцы прадстаўлены работы Міхала Зеліньскага (Польшча), Наталкі Доўгі (Украіна), Юрыя Мацюна (Беларусь), Аляксандра Рачынскага (Польшча), Дамініка Вайцяхоўскага (Польшча), Паўлы Войнік (Польшча), Міраслава Мінішэўскага (Польшча). Экспазіцыю дапаўняе дакументальны фільм Барташа Трызны (быў прэзентаваны на ХІХ Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно OFF CINEMA ў лістападзе ў Познані – па-за конкурснай праграмай, атрымаў І узнагароду на V Конкурсе аматарскага рэпартажу ў Варшаве) і тэксты Міраслава Мінішэўскага.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ