• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Адкрыццё музея-дачы Васіля Быкава

Пачатак: 04.05 (12:00)
Канец: 04.05 (18:00)
Музей-дача Васіля Быкава
(Мінск, Мінская вобл., Мінскі р-н, д.п. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62)
Google

4 мая 2016 года ў новым сезоне адчыняе дзверы для наведвальнікаў Музей-дача Васіля Быкава – філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Два гады таму, 19 чэрвеня 2014 года, да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава, у адпаведнасці з Даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.05.2012 № 206-78 “Аб захаванні творчай спадчыны В.Быкава” ў аграгарадку Ждановічы-6 Мінскага раёна, на былым лецішчы сям’і пісьменніка, адбылося ўрачыстае адкрыццё новага музея. Пазначаны будынак удава пісьменніка Быкава Ірына Міхайлаўна бязвыплатна перадала ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь з умовай далейшага яго выкарыстання ў якасці музея Васіля Быкава.

Яшчэ  ў 1993 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры атрымаў у дар ад самога В.Быкава больш за 1000 адзінак каштоўнейшых матэрыялаў (фатаграфіі, лісты родных, перапіска з пісьменнікамі і дзеячамі культуры Беларусі і замежжа, рукапісы і машынапісы мастацкіх твораў, кнігі і інш). У 2012 г. Ірынай Міхайлаўнай былі перададзены рэчы, якія знаходзіліся на дачы Васіля Уладзіміравіча пры яго жыцці, а таксама некаторыя матэрыялы з кватэры пісьменніка ў г.Мінску (усяго больш за 1600 адзінак).

Галоўная адметнасць музея ў а.г. Ждановічы ў яго максімальнай мемарыяльнасці. Стваральнікі музея зрабілі ўсё магчымае, каб захаваць  будынак дачы, яе інтэр’ер, тэрыторыю, паказаць іх такімі, якімі яны былі ў той час, калі там бываў Васіль Быкаў. Важная асаблівасць музея ў тым, што гэта першы ў Беларусі музей, створаны на дачы, што дае ўнікальную магчымасць паказаць загараднае (дачнае) жыццё інтэлігенцыі апошняй трэці ХХ ст., умовы яе адпачынку на прыкладзе сям’і народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Значную дапамогу ў рэканструкцыі і рэстаўрацыі дачы аказалі ўспаміны Ірыны Міхайлаўны, суседзяў, сяброў, знаёмых сям’і Быкавых.

Музей-дача Васіля Быкава будзе прымаць наведвальнікаў штодня з 12 да 18 гадзін акрамя панядзелка, аўторка і святочных дзён.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип