Адкрыццё персанальнай выставы Канстанціна Ладошкіна

29.08.2016 18:00 - 21:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вуліца Карла Маркса, 30) Бясплатнае

 29 жніўня а 18.00 у Літаратурным музеі Петруся Броўкі адкрыецца персанальная выстава дэвіянтнага мастака Канстанціна Ладошкіна. Выстава адбудзецца ў межах культурнага інтэграцыйнага праекта «Адкрыты жнівень».

Канстанцін Ладошкін больш за 20 год жыве ў псіханеўралагічным доме- інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў №3 г. Мінска. Ён – адзін з удзельнікаў групы «Арт- «Ну-во!» і праекта «Беларускае сучаснае Дэвіянтнае Мастацтва». Працы Канстанціна неаднаразова экспанаваліся на розных пляцоўках Мінска і Брэста і зараз знаходзяцца ў музеях і асабістых калекцыях дэвіянтнага мастацтва Нарвегіі, Польшчы, Германіі, Расіі і Беларусі.

«Адкрыты жнівень» – гэта штогадовы культурны інтэграцыйны праект, ініцыятаркай якога выступае псіхалагіня дома-інтэрната Дар’я Яскевіч.

«Дом-інтэрнат традыцыйна зачынены. Але гэта ўсяго толькі традыцыя. Калі ёсць дзверы, то яны могуць адчыняцца. Гэта – і ўваход, і выхад. Мы адчыняем дзверы ў абодвух напрамках. Хтосьці можа пажартаваць: “Дзякуй, лепш вы да нас…”. І мы да вас, вядома ж! Важнай з’яўляецца любая камунікацыя і інтэграцыя. Пагаварылі, вырашылі, зрабілі. Або пагаварылі, адчулі, дапамаглі. Адзін мой сябар сказаў важную рэч. Аб гуманізме. Вырашаючы прыватныя гуманітарныя праблемы, мы забываемся, што гуманізм, ён як свабода. Ці ёсць для ўсіх, ці няма ўвогуле» – падзялілася з намі куратар праекта Дар’я Яскевіч.

Запрашаем усіх: магчыма, вы ўпершыню пазнаёміцеся з дэвіянтным мастацтвам, а можа распавядзеце нам болей, чым мы пра яго ведаем.

 

Адрас: г. Мінск, Літаратурны музей Петруся Броўкі (вуліца Карла Маркса, 30);

Кантактная інфармацыя: 8 017 327-27-50.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Голуба «Паміж небам і зямлей» у Вільні

28.03.2026 17:00 - 11.04.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Выстава Барыса Аракчэева «Песні веснавыя» ў Мінску

08.04.2026 18:00 - 08.05.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ